wd wp Пошук:

Алампа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сафронаў.

Алампа (Анемпадыст Іванавіч Сафронаў; 1886 — 24 кастрычніка 1935) — якуцкі празаік , паэт , драматург , перакладчык, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў якуцкай літаратуры, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў наслегу Жахсагон Батурускага улуса (цяпер уваходзіць у склад Тацінскага улуса) якуцкай акругі Якуцкай вобласці Расійскай імперыі. У 16 гадоў паступіў у чатырохгадовую царкоўна-прыхадскую школу, дзе вучыўся ўсяго два гады. Увосень 1907 А. Сафронаў стаў наборшчыкам друкарні газеты «Якуцкі край». Супрацоўнічаў затым у часопісе «Саха саҥата» («Голас якута», 1912—1913).

Першы верш «Төрөөбүт дайду» (Родны край) надрукаваны ў 1912 годзе. Самую вядомую сваю драму «Бедны Якаў» напісаў у 1914 г. З драм напісаных у савецкі час, вылучаецца п’еса «Спатыкнуты не выпростваецца». П’есы Алампа згулялі велізарную ролю ў развіцці нацыянальнага тэатра.

Паэтам напісана больш за 150 вершаў, крытыкі адзначаюць, што ён увёў лірычную брую ў якуцкую паэзію. Асобныя песні сталі папулярнымі песнямі і спяваюцца па гэты дзень. Песня «Саха ырыата» (Песня якута) выкарыстоўвалася паўстанцамі ў Грамадзянскую вайну ў Якуціі ў якасці гімна (што пасля было залічана гэта яму ў віну).

Алампа быў рэдактарам першай савецкай газеты на якуцкай мове «Манчары» (1921—1922), актыўным членам шэрагу культурна-асветных таварыстваў, кіраўніком тэатральнай справы ў рэспубліцы, першым дырэктарам Саха тэатра.

Бібліяграфія

На якуцкай мове

  • Талыллыбыт айымньылар (Выбранае) — Якуцк: Якуцкае кніжнае выдавецтва, 1959. — 443 с.
  • Талылллыбыт айымньылар (Выбранае) — Якуцк: Якуцкае кніжнае выдавецтва, 1964-65, 2 тома, Т.1-420 с., Т.2-444 с.
  • Дьадаҥы Дьаакып — Якуцк: Якуцкае кніжнае выдавецтва, 1924. — 54 с.
  • Манчаары: Драма. — М.: Центриздат народов СССР, 1926. — 88 с.
  • Оонньуулар: П’есы. — М. 1926. — 72 с.
  • Бүдүрүйбүт көммөт: Пьеса. — М.: ЦИН СССР, 1927. −55 с.
  • Олох дьэбэрэтэ: П’еса. — М., 1927. — 56 с.
  • Таптал: Пьеса. — М. 1927. — 42 с.
  • Төрөөбүт дойду: Вершы. Якуцк, 1966
  • Туллук-туллук доҕоттор: Вершы для дзяей. — Якуцк: Якуцкае кніжнае выдавецтва, 1974. — 24 с.
  • Хоһооннор, поэмалар. Вершы і паэмы. — Якуцк: Якуцкае кніжнае выдавецтва, 1976. — 328 с.
  • Куоратчыт. Рассказы — Якуцк: Якуцкае кніжнае выдавецтва, 1978. — 20 с.
  • Драмалар. Драмы — Якуцк: Якуцкае кніжнае выдавецтва, 1986. — 392 с.
  • Хоһооннор, кэпсээннэр. Стихи и рассказы. — Якуцк: Якуцкае кніжнае выдавецтва, 1987. — 78 с.
  • Ырыа быстыыта хоһоон. Стихи. ИГИ АН РС(Я), Якуцк: Сахаполиграфиздат, 1996. — 399 с.

На рускай мове

Северная ночь: Стихи / Пер., сост. и примеч. В. Солоухина. — М.: Советская Россия, 1984. −175 с.

Зноскі

  1. Софронов Анемподист Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Пра жыццё і творчасць

  • Билюкина А. А. Человек и мир в драмах А. И. Софронова // Билюкина А. А. Национальное и общечеловеческое в якутской драме 20-х годов. — Якутск, 1997. — С. 12-58.
  • Семенова В. Алампа. Любовная лирика Архівавана 6 ліпеня 2007. // Полярная звезда. — 1999. — № 6. — С.85-89
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі Якуціі Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты Якуціі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Якуціі Катэгорыя·Перакладчыкі на якуцкую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be