Алека Канстанцінаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канстанцінаў. Алека Іваніцаў Канстанцінаў (1 студзеня 1863[3], Свіштоў — 11 мая 1897[3], Радзілава(руск.) бел.) — балгарскі празаік , паэт , журналіст, юрыст і грамадскі дзеяч.
Біяграфія
Бацька Алека Канстанцінава быў значны свіштаўскі гандляр Іваніца Хаджыканстанцінаў, а па лініі маці ён паходзіў з вядомага відзінскага роду Шышманавых. Пачатковую адукацыю атрымаў з дапамогай прыватных настаўнікаў Эмануіла Васкідавіча і Янка Мустакова. У 1872—1874 гадах вучыўся ў свіштаўскім вучылішчы, а ў 1874—1877 — у Апрылаўскай гімназіі ў Габраве. У 1877 годзе служыў пісарам у канцылярыі свіштаўскага губернатара Марка Балабанава. Потым паехаў у Мікалаеў, дзе ў 1881 годзе скончыў Паўднёваславянскі пансіён(руск.) бел. Ф. М. Мінкова(руск.) бел.. У 1885 годзе скончыў юрыдычны факультэт Наварасійскага ўніверсітэта. Яшчэ падчас знаходжання ў Паўднёваславянскім пансіёне з’явіліся першыя друкаваныя творы Канстанцінава — вершы «Люстэрка» (1880) і «За што?» (1881), адасланыя ім ў Балгарыю і надрукаваныя ў газетах «Целокупна България» і «Свободна България». У іх ён не хаваў сваіх адносін да палітычнай сітуацыі ў Балгарыі і указваў на сацыяльныя заганы. Рэакцыяй на пэўныя палітычныя падзеі з’явілася напісаная ў Адэсе паэма «Песня аб Слабод-Міджары і Пламен-Тэне» (1883).
Пасля вяртання ў Балгарыю, працаваў суддзёй (1885—1886) і пракурорам (1886) Сафійскага акруговага суда, памошнікам пракурора (1886—1888) і суддзёй (1890—1892) Сафійскага апеляцыйнага суда. Двойчы быў звольнены па палітычным матывам. З 1892 года займаўся прыватнай адвакацкай практыкай.
У 1896 годзе служыў юрысконсультам Сафійскага гарадскога кіравання. У гэтым жа годзе абараніў дысертацыю на тэму «Права на памілаванне згодна з новым Крымінальным кодэксам» і стаў выкладаць крымінальнае і грамдзянскае права на юрыдычным факультэце Сафійскага ўніверсітэта. Наведваў Сусветную выстаўку ў Парыжы (1889), Юбілейную міжнародную выстаўку ў Празе (1891) і Калумбаўскую выстаўку ў Чыкага (1893).
Пад уражаннем яго апавяданняў аб Чыкага сябры пераканалі Канстанцінава напісаць аб сваім падарожжы. У тым жа годзе была напісаная кніга «Да Чыкага і назад», у наступным годзе надрукаваная асобным выданнем. «Да Чыкага і назад» стала першай нацыянальнай кнігай аб падарожжы за межы Балгарыі, якая адлюстравала пры гэтым аўтарскія адносіны да балгарскай і замежнай рэчаіснасці і прынесла Канстанцінаву вядомасць.
Пазней Канстанцінаў праслаўляў прыгажосць і веліч балгарскай прыроды ў дарожных нататках «Неверагодна, але факт…», «У балгарскай Швейцарыі» і іншых. Нататкі нясуць у сябе рысы як фельетона, так і рэпартажа, востра крытыкуюць бытавыя непарадкі і грамадскія праблемы, — пры гэтым заклікаюць да яднання нацыі і выхавання нацыянальнай годнасці.
Самым вядомым творам Канстанцінава стала кніга «Бай Ганю(руск.) бел.» з падзагалоўкам «Неверагодныя апавяданні аб адным сучасным балгарыне». Па сутнасці, гэта невялікія гумарыстычныя апавяданні, але пабудаваныя такім чынам, што кожнае з апавяданняў, напісаных у форме анекдота, раскрывае адну з рыс галоўнага героя бай Ганю: ягоную неадукаванасць, самазадаволенасць, імкненне да нажывы. У другой жа частцы кнігі, «Бай Ганю вяртаецца з Еўропы», пераважае вострая палітычная саціра. Вышаўшы асобным выданнем у 1895 годзе, кніга мела велізарны поспех. Да гэтага часу яна з’яўляецца адной з самых папулярных у балгарскай літаратуры, а імя бай Ганю стала нарыцальным.
Таксама вядомы як фельетаніст. Яшчэ падчас навучання ў Мікалаеве, Канстанцінаў пісаў гумарыстычныя фельетоны аб бягучых падзеях, а да канца свайго жыцця ён стварыў каля 40 фельетонаў, асноўнымі тэмаміякіх былі парушэнні выбарчага права, паводіны міністраў, дэпутатаў і манарха, набалелыя грамадскія праблемы.
Пераклаў творы А. С. Пушкіна («Бахчысарайскі фантан», «Палтава», «Цыганы»), М. А. Някрасава («Рускія жанчыны», «Чыгунка»), Мальера («Тарцюф»), Ф. Копе(руск.) бел. («Ойча наш»)і іншых. Творы самога Канстанцінава былі перакладзены амаль на 30 моў. Першыя пераклады з’явіліся ў XIXстагоддзі (эстонская, руская, сербская) і пачатку XX стагоддзя (нямецкая, польская, французская, чэшская і іншыя мовы).
Часцей за ўсё пісаў пад псеўданімам «Шчаслівец». Іншыя яго псеўданімы — «Башыбузук», «Беню Накаў», «Яўстафій Хаджыбалканскі», «Член клуба Маральнага ўплыва», і «Вялікі».
Вёў актыўную грамадскую дзейнасць. З’яўляўся школьным папячыцелем, членам Вярхоўнага македонска-охрыдскага камітэта, папячыцельскага савета таварыства «Славянская бяседа», Балгарскага саюза народнай адукацыі, Камісіі па падтрымцы нацыянальнай прамысловасці, Саюза падтрымкі мастацтва, Музыкальнага таварыства і Тэатральнага камітэта. Па яго ініцыятыве быў створаны Балгарскі саюз турыстаў(руск.) бел. (пад’ём на гару Чэрні-Врых 27 жніўня 1895 года лічыцца датай нараджэння арганізаванага турызма ў Балгарыі.
Яшчэ падчас вучобы, Канстанцінаў стаў прыхільнікам Петка Каравелава(руск.) бел., супрацоўнічаў у яго часопісе «Библиотека „Свети Климент“». Пазней уступіў ва ўзначаленую Каравелавым Дэмакратычную партыю(руск.) бел., удзельнічаў у распрацоўцы яе праграмы, і з моманта стварэння партыйнага органа «Знаме» (1894) друкаваў у ім фельетоны, дарожныя нататкі, рэпартажы і артыкулы.
Канстанцінаў быў забіты падчас няўдачнага пакушэння на свайго аднапартыйца Міхаіла Такева. Пакушэнне было здзейснена з засады на дарозе каля вёскі Радзілава. Згодна з меркаваннем Такева, прычынай пакушэння сталі мелкія палітычныя сваркі па асабістым матывам паміж жыхарамі Радзілава і Пазарджыка.
Памяць
У гонар Канстанццінава названыя:
- скала Алека на востраве Смаленск[4];
- пік Алека масіва Рыла;
- турыстычная база «Алека» на Вітошы(руск.) бел.;
- вёска Алека-Канстанцінава(руск.) бел.;
- Джяржаўны тэатр саціры імя Алека Канстанцінава ў Сафіі.
Партрэт Канстанцінава размешчаны на банкноце ў 100 леваў узора 2003 года.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 3 http://www.data.bnf.fr/13196303/aleko_konstantinov/ Архівавана 2 верасня 2017.
- ↑ SCAR Composite Gazetter
Спасылкі
- Арнаудов, Михаил. Алеко Константинов(недаступная спасылка) (балг.)
- Бъклова, Катя. // Речник на нова българска литература (1978—1992). софия, Хемус, 1994. (балг.)