wd wp Пошук:

Алесь Анціпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анціпенка. Алесь Анціпенка (1953, Слаўгарад, Магілёўская вобласць) — беларускі філосаф і медыааналітык. Кандыдат філасофскіх навук.

Біяграфія

У 1975 г. скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, у 1982 г. — аспірантуру Інстытуту філасофіі і права НАН Беларусі. У 1986 абараніў дысертацыю на тэму «Сацаякультурны і нарматыўна-экалагічны аспекты даследавання ўзаемадачыненняў чалавека і прыроды». Працаваў у названым інстытуце, Нацыянальным цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім Фондзе Сораса. Аўтар шматлікіх публікацый у Беларусі і па-за яе межамі.

Былы кіраўнік «Беларускага Калегіума» (1997—2013), член БАЖ, Беларускага ПЭН-цэнтра (да 2019 года), сузаснавальнік і член Рады Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 30 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be