wd wp Пошук:

Алесь Мілюць

Алесь Мілюць, сапр.: Аляксандр Макаравіч Мілюць (23 верасня (6 кастрычніка) 1908, в. Скорычы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці — 26 кастрычніка 1944, Усходняя Прусія) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў два класы пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй. Пасля вызвалення родных мясцін (1944) пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце ва Усходняй Прусіі.

Друкаваўся з 1928 года ў заходнебеларускіх левых і рэвалюцыйных газетах і часопісах, з 1939 — у стаўбцоўскай раённай газеце. Асноўныя матывы творчасці — пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасці («Бярозы»), заклік да грамадзянскай актыўнасці і салідарнасці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканалення («Мой ідэал», «Покліч»), апяванне хараства роднага краю («Вясною»), пасля 1939 услаўляў у вершах і артыкулах новае сацыялістычнае жыццё[1]. Асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).

Зноскі

  1. ЭЛМБ, 1986

Літаратура

  • Калеснік У. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 524. — 751 с. — 10 000 экз.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Мілюць Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be