Алесь Пісьмянкоў
Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў (25 лютага 1957, в. Бялынкавічы (паводле іншых звестак в. Іванаўка), Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 23 красавіка 2004, Мінск) — беларускі паэт, эсэіст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1984).
Біяграфія
Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Бацька паэта, Уладзімір Сямёнавіч, працаваў шафёрам, маці, Марыя Сямёнаўна, — медсястрой у бальніцы. На выхаванне і сталенне Алеся ды яго малодшага брата Міколы ў значнай ступені паўплывалі родныя бацькоў: апавядальнікі і надзвычай гасцінныя дзед Сямён Варфаламеевіч і бабуля Анісся Васільеўна.
Вучыўся ў Бялынкавіцкай сярэдняй школе, асаблівы ўплыў на Алеся зрабіў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які падчас вучобы ў Смаленску неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. Пасля школы, у 1974—1975 гадах працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізму». У 1975 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1980 годзе.
У 1980—1982 гадах працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1982 годзе перайшоў у часопіс «Полымя» на пасаду рэдактара аддзела навукі і мастацтва. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1984 года, у 1990 годзе абраны сакратаром саюза. Пазней вяртаецца ў «Полымя» намеснікам галоўнага рэдактара, але потым ізноў перайшоў у «ЛіМ» на пасаду галоўнага рэдактара (1999—2002). У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык» (2002—2004).
Памёр 23 красавіка 2004 года ў Мінску на працоўным месцы ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках[1].
Творчасць
Дэбютаваў вершам у 1972 годзе ў касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму». Тады ж асабіста пазнаёміўся з Аляксеем Пысіным, які прыязджаў на сустрэчу з членамі раённага літаб’яднання. А. Пысін так пісаў пра сваё знаёмства з Алесем Пісьмянковым: «На касцюковіцкім семінары асабліва прыемным было знаёмства з семнаццацігадовым Алесем Пісьмянковым. Нядаўні дзесяцікласнік, ён працаваў карэктарам у раённай газеце… Танклявы, светлавалосы, знешне ён нагадваў гарадскога падлетка, але быў занадта ціхі і сарамлівы. Можа, разумеючы гэта, у сваіх вершах хацеў быць трохі „байчэйшым“, надаваў свайму лірычнаму герою больш сталасці і мужнасці. А лепшыя яго вершы па-юнацку шчырыя і непасрэдныя, у іх шмат пачуцця і такой добрай наіўнасці, якая асабліва кранае»[2].
Аўтар кнігі паэзіі «Белы камень» (1983). Пасля першага зборніка паэзіі выйшлі кнігі «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю…» (2000, выбранае). Зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасмяротна. У 2012 годзе ў «Рэдакцыі газеты „Звязда“ выйшаў зборнік выбраных твораў „Не знікай“ (укладальнік жонка пісьменніка — Алена Пісьмянкова).
Лірык па характары, А. Пісьмянкоў быў лірыкам і ў паэзіі, але лірыкам, якому не чужой была і філасофія жыцця. Як лічыць доктор філалагічных навук, прафесар Алесь Бельскі — Алесь Пісьмянкова з’яўляецца „паэтам лірыка-рамантычнага светауспрымання“, які вызначаўся надзіва гарманічным спалучэннем адкрытай пачуццёвасці і спакойнага глыбокага роздуму» [3].
Галоўны герой А. Пісьмянкова — беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць, які адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна, які ганарыцца прыналежнасцю да зямлі Беларусі, якая нарадзіла Скарыну,Каліноўскага, Багушэвіча і Багдановіча. Разам тым, ён быў поўны непрымірымасці да чэрствасці, абыякавасці, душэўнай глухаты. Для яго характэрна дабрыня, добразычлівае стаўленне да чалавека.
Як лічаць літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Вольга Русілка “…для А.Пісьмянкова паэзія была не прафесіяй, а спосабам жыцця, мыслення, абсалютна арганічнай формай самавыражэння і самарэалізацыі [4].
Пісаў творыі для дзяцей: кнігі «Заўзятары» (1993), «Ласуны — веселуны» (1997), «Мы з братам» (2003). Калі працаваў у «Вожыку» спрабаваў сябе ў сатыры. Пісаў таксама нарысы, эсэ, аўтар перакладаў. Асобныя вершы паэта пакладзены на музыку.
Бібліяграфія
Зборнікі вершаў
- Белы камень: Вершы. — Мінск, 1983. — 47 с.
- Чытаю зоры: Лірыка. — Мінск, Мастацкая літаратура, 1988. — 87 с.
- Планіда: Вершы. — Мінск, Мастацкая літаратура, 1994. — 110 с.
- Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1997.
- Журавель над студняй: Вершы. — Мінск: 1998. — 134 с.
- Я не памру, пакуль люблю: Выбранае. — Мінск, Мастацкая літаратура, 2000. — 319 с.
- Думаць вершы: вершы, эсэ, успаміны. — Мінск, Мастацкая літаратура, 2005. — 214 с.
- Любіць бы вечна…: вершы. — Мінск, Дыксэнд, 2007. — 111 с.
- Не знікай: вершы, эсэ. — Мінск, Мастацкая літаратура, 2012.-294с.
- Чаму вожык не стрыжэцца?: вершы. — Мінск, Мастацкая літаратура, 2016. — 18с.
Творы для дзяцей
- Заўзятары: Вершы — Мінск, Мастацкая літаратура, 1993.
- Ласуны — веселуны Вершы — Мінск, Мастацкая літаратура, 1997.
- Мы з братам: Вершы. — Мінск, Мастацкая літаратура, 2003.
Вершы ў зборніках
- Зборнік вершаў / [Сяргей Законнікаў. — Мінск, Рэспубліканскі літаратурна-мастацкі фонд «Гронка», 1999. — 121, [3] с.
- Бяссонне Млечнага Шляху: выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. — Мінск, Беларусь, 2016. — 525, [2] с.
- Антология на беларуската поезия / [съставител и уводна студия: Румяна Евтимова]. — София, Панорама, 2000. — 703 с. (на балгарскай мове)
- Беларуската моя тетрадка: избрани преводи [от белоруски] / Найден Вълчев. — Мінск, Беллітфонд, 2000. — 279 с. (на балгарскай мове)
Узнагароды
- лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры»,
- лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу «Вершы»,
- лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004, пасмяротна).
Памяць
- Імем А. Пісьмянкова названа Касцюковіцкая дзіцячая бібліятэка.
- У Магілёўскай вобласці праводзяць абласное свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».
Зноскі
- ↑ 80 пахаванняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць на Дзяды Архівавана 29 студзеня 2021.
- ↑ Светлы воблік паэта. Да 60-годдзя з дня нараджэння А.У.Пісьмянкова
- ↑ Бельскі, А. Паэзія Алеся Пісьмянкова ў колерах і пахах // Галасы і вобразы : літаратурна-крытычныя артыкулы / Алесь Бельскі. — Мінск : Литература и искусство, 2008. — С. 144—157
- ↑ Русілка, Вольга. Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасці. Віцебск: 2005.С.58
Спасылкі
- Белы камень [Электронны рэсурc]: «Ты адбі мне тэлеграму…»: [для голасу з фартэпіяна] / музыка У. Дамарацкага. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015.
- Пецярбургскі сшытак [Гуказапіс]: песьні Ірыны Базылёвай / [выконваюць:] А. Быкоўскі (6, 10), К. Жаровін (1, 3, 7), М. Белакурская (9, 11, 12), М. Лагацкая-Зіміна (4), Н. Удалова (2), В. Гарбачова (5, 12), І. Базылева (8). — [Санкт-Пецярбург : б. в., 2012]. — 1 гук. дыск (41 хвіл. 14 сек.)
- Ён чытаў зоры. Жменя згадак пра Алеся Пісьмянкова
- Глобус,Адам. Слова пра паэта і рэдактара Алеся Пісьмянкова//Культура № 42 (1377) 20.10.2018 — 26.10.2018 г
- Пісьмянкоў Алесь // Нашы аўтары / Дзеяслоў — Эл.рэсурс dziejaslou.by
- Пісьмянкоў Алесь // Аўтары / Наша вера — Эл.рэсурс media.catholic.by/nv/
Літаратура
- Зэков, А. Алесь : [воспоминания автора про А. Письменкова] — Мінск: 2007.
- «Да неба звернуты мой голас»: успаміны сяброў пра Алеся Пісьмянкова / [укладальнікі: Н. Я. Гальпяровіч, А. М. Зэкаў]. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 98 с.
- Пісьмянкоў Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
- Пісьмянкоў Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Пісьмянкоў Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12. — Мн., 2001. — С. 390.
- Пісьмянкоў Алесь (Аляксандр) Уладзіміравіч // Памяць: Касцюк. р-н: Гіст. дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 2000. — С. 420.
- Пісьмянкоў Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) // Пісьменнікі Магілёўшчыны: Біяграфічны паказальнік. — Магілёў. — 1993. — С. 178.
- Арцем’еў, В. Слова пра Алеся Пісьмянкова / Віктар Арцем’еў // Арцем’еў, В. Пісьменнікі і кнігі / Віктар Арцем’еў. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2015. — С. 39—42.
- Арцем’еў, В. Слова пра Аляксея Пісьмянкова / Віктар Арцем’еў // Зямля і людзі. — 2007. — 21 сакавіка. — С. 13.
- Бельскі, А. Паэзія Алеся Пісьмянкова ў колерах і пахах / Алесь Бельскі // Бельскі, А. Галасы і вобразы : літаратурна-крытычныя артыкулы / Алесь Бельскі. — Мінск : Литература и искусство, 2008. — С. 144—157.
- Вішнеўскі, А. Шуміць лес, цвіце сад : [аб творчасці Алеся Пісьмянкова, паэта, ураджэнца в. Бялынкавічы Касцюк. раёна] / Алесь Вішнеўскі // Беларуская думка. — 2007. — № 2. — С. 127—133.
- Гальпяровіч, Н. Ад лютага — у вечнасць : [пра кнігу «Не знікай» паэта А. Пісьмянкова] / Навум Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. — 2013. — № 8 (22 лютага). — С. 4.
- Гальпяровіч, Н. Ён умеў жартаваць : [успаміны пра пісьменніка А. Пісьмянкова] / Навум Гальпяровіч // Вожык. — 2012. — № 2.— С. 6—7.
- Гальпяровіч, Н. «Забірайце мяне…» : [успаміны пра паэта А. Пісьмянкова] / Навум Гальпяровіч // Навум Гальпяровіч : На шляху да сябе… / укладанне Л. Анцух. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2012. — С. 145—147.
- Гаўрыленка, В. І. Вобраз героя ў лірыцы кахання Алеся Пісьмянкова : [Электронны рэсурс] / В. І. Гаўрыленка // Беларускае літаратуразнаўства: навук.-метад. зборнік / гал. рэд. Л. Д. Сінькова. — Вып. 10. — Мінск : БДУ, 2012. — С. 17—22.
- Герасімёнак, М. А. Увасабленне тэмы гістарычнага мінулага ў творчасці Алеся Пісьмянкова : [Электронны рэсурс] / Маргарыта Андрэеўна *Герасімёнак // Студенческая наука как фактор личностного и профессионального развития будущего специалиста : материалы Х студ. научно-практ. конф., Минск, БГПУ, 23 апреля 2014 г. — С. 197—199.
- Голубеў, У. Элексір бессмяротнасці : [творчы партрэт паэта А. Пісьмянкова] / У. Голубеў // Настаўніцкая газета. — 2002. — 17 студзеня. — С. 4.
- Заяц, Н. «Нам адпушчана так небагата…» : [пра апошнюю кнігу А. Пісьмянкова «Думаць вершы»] / Наталля Заяц // Роднае слова. — 2007. — № 2. — С. 3—5.
- Зуёнак, В. Акварэлі лета, графіка зімы… : [аб творчасці А. Пісьмянкова] / В. Зуёнак // Зуёнак, В. Паміж небам і зямлёй : літаратурныя лінгвістычные эсэ, эцюды, падарожныя нататкі / Васіль Зуёнак . — Мінск, 2009. — С. 185—189.
- Зэков, А. Алесь : [воспоминания автора про А. Письменкова] / Анатоль Зэков // Нёман. — 2016. — № 4. — С. 59—71.
- Коршуков, Е. Сердце поэта : [про последнюю книгу А. Письменкова «Думаць вершы»] / Евгений Коршуков // Неман. — 2005. — № 7. — С. 198—200.
- Леўчанка, М. Ракавое прароцтва паэта : [да 50-годдзя з дня нараджэння А. Пісьмянкова] / М. Леўчанка // Могилевская правда. — 2007. — 23 февраля. — С. 18. ; Маяк Прыдняпроўя (Быхаў). — 2007. — 24 лютага.
- Ліўшыц, Уладзімір. Тое, што помніцца : да 60-годдзя з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова (25 лютага 1957 года) / Уладзімір Ліўшыц // Брама : літаратурна-мастацкі альманах Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў». — Мінск, 2013―. — 2017. ― Вып. 5. ― С. 187―190
- Марозава, С. Светлы воблік паэта : [аб творчасці А. Пісьмянкова] / Соф’я Марозава // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 24 лютага. — С. 6.
- Марціновіч, А. Белы бусел над бесяддзю : [творчасць А. Пісьмянкова] / Алесь Марціновіч // Марціновіч, А. Бяссоне Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. — Мінск : Беларусь, 2016. — С. 208—222.
- Мінкевіч, Л. Белы бусел Бесядзі : [творчасць Алеся Пісьмянкова] / Людміла Мінкевіч // Народная газета. — 2012. — 31 мая. — С. 12.
- Патапенка, В. «I будуць воблакі над намі…» / Віктар Патапенка // Полымя. — 2009. — № 4 . — С. 162—167.
- Чыгрын, С. Ён жыць не ўмеў без дарог : [А. Пісьмянкоў на старонках «Магілёўскай праўды» ў 1970-я гады] / Сяргей Чыгрын // Голас Касцюкоўшчыны. — 2015. — 5 верасня.— С. 8—9 : фота.