Аляксандр Андрэевіч Мікульчык
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікульчык. Алякса́ндр Андрэ́евіч Міку́льчык (2 (14) жніўня 1882, Шацк, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — пасля 1918) — беларускі паэт. Аўтар слоў да песні «Беларуская марсельеза»[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 14 жніўня 1882 года ў мястэчку Шацк Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).
Працаваў перапісчыкам, грузчыкам, матросам і інш., удзельнічаў у забастовачным руху. У снежні 1905 — чэрвені 1906 гадоў зняволены ў Мінску па падазрэнні ў прыналежнасці да «анархістаў-камуністаў». У 1906—1907 гадах — у Пецярбургу, потым працаваў у тэатры ў Кіеве.
Творчасць
Пісаў на беларускай і рускай мовах. Найбольш вядомы яго верш «Ад веку мы спалі і нас разбудзілі…» (1905), названы пазней «Беларуская марсельеза» (раней лічыўся ананімным ці народным творам).
Мікульчык быў знаёмы з Максімам Горкім, падтрымліваў творчыя сувязі з Уладзімірам Бонч-Бруевічам. Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Северо-Западный край», «Белорусское слово» (Кіеў), у калектыўным «Зборніку вершаў» (Кіеў, 1913, на рускай мове).
Зноскі
- ↑ Літаратурны Шацк(недаступная спасылка)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.