wd wp Пошук:

Аляксандр Карпавіч Шлег

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шлег. Алесь Істомін, сапр. Алесь Шлег, або Аляксандр Карпавіч Шлег (15 кастрычніка 1936, в. Вялікі Бор, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 1998; іншыя псеўданімы: А. Вялікаборац, А. Карповіч) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінадраматург, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Навагрудскае рамеснае вучылішча № 13 (1953). Працаваў слесарам, электразваршчыкам трэсту «Альмецьеўнафтабуд» (Альмецьеўск, 1953), пазней — у гандлёвым флоце качагарам, машыністам (Рыга, Мурманск, Адэса, 1953—1954). Служыў на Балтыйскім флоце ВМФ СССР (Калінінград, 1954—1958). Пасля дэмабілізацыі працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Савецкі патрыёт» (1958—1959). Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1965). З 1960 года адначасова з вучобай ва ўніверсітэце — карэспандэнт газеты «Звязда», затым рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1975—1977 гадах — «Мастацкай літаратуры», карэспандэнт газет «Літаратура і мастацтва» (1977—1978), «Чырвоная змена» (1978—1979), старшы рэдактар Рэспубліканскага праўлення таварыства кнігалюбаў. З 1985 года — рэдактар, з 1988 — старшы рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання і радыё.

Творчасць

Дэбютаваў публікацыяй у 1954 годзе (газета Балтыйскага флоту «Страж Балтики»), у беларускім друку ў 1959 (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Трывожная памяць» (1968), «Цыганок» (1971), «Праўда адна» (1974), «Жыло чаканне болю» (1979), «Хлеб на далонях тваіх» (публіцыстыка, 1986).

Напісаў кінасцэнарыі дакументальных фільмаў «Балтыйцы», «Палескі Марэсьеў», «Мой дом у бядзе», «Ядвіга Іосіфаўна», радыёспектакляў «Цыганок» — (пастаўлены ў 1980), «Рэха баравое» (пастаўлены ў 1990).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be