wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулінковіч.

Алякса́ндр Міха́йлавіч Кулінко́віч (18 мая 1972, Смалявічы, БССР — 3 жніўня 2018) — беларускі рок-музыкант, журналіст, паэт, заснавальнік і вакаліст гурта Neuro Dubel.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 мая 1972 года ў Смалявічах, з пяці гадоў жыве ў Мінску. Вучыўся ў ПТВ па спецыяльнасці «сантэхнік», у Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт журналістыкі, скончыў першы курс), працаваў у маладзёжных выданнях[2]. З 1985 г. пачаў пісаць вершы і музыку.

Творчы шлях

На фестывалі Басовішча-2008

17 ліпеня 1989 г. заснаваў гурт Neuro Dubel, быў яго лідарам і выступаў як франтмэн[3]. Таксама браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля». Нягледзячы на няпростыя адносіны з уладамі[4], Аляксандр Кулінковіч быў калумністам газеты адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «Советская Белоруссия»[5].

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/29412308.html
  2. СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА” (in ru). Музыкальная газета (18). 2006. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2006/18/0400.html. Retrieved on 2020-09-15.
  3. Климов, Олег (2003). “Фестиваль “Рок-коронация” :: Бодался Цыбин с N.R.M.” (in ru). Музыкальная газета (2). http://www.nestor.minsk.by/mg/2003/02/mg30215.html. Retrieved on 2020-04-19.
  4. Будкін, Сяргей Аляксандар Кульлінковіч: «Я спадзяюся, што розум пераможа»(бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (25 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2020. Праверана 6 красавіка 2020.
  5. Кулинкович А. Старонка Аляксандра Кулінковіча на сайце «СБ»(нявызн.). газ. «Советская Белоруссия». Праверана 28 чэрвеня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be