wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бацюкоў. Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў (нар. 1 жніўня 1977, Магілёў) — беларускі пісьменнік, эсэіст і журналіст.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1999 годзе, аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія» ў 2005 г. У 2003—2005 — тэлежурналіст, супрацоўнік магілёўскага абласнога тэлебачання. Працаваў старшым выкладчыкам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (былы Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), выкладаў філасофію.

Дырэктар Музея гісторыі Магілёва з 17 лютага 2011 года. У 2012 годзе газета «Наша Ніва» назвала Аляксея Бацюкова «Чалавекам года»[1]. Прымаў актыўны ўдзел у вяртанні ў Беларусь і папаўненні калекцыі музея каштоўнымі артэфактамі. З яго ініцыятывы былі набыты старажытныя выданні: Статут ВКЛ 1588 г., кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» 1676 г., «Апостал» Спірідона Собаля 1632 г.

У кастрычніку 2020 года быў аштрафаваны за ўдзел у трох акцыях пратэсту[2].

Друкуецца ў часопісе «Arche», газеце «Наша ніва».

Сям’я

Мае двух сыноў і дачку.

Зноскі

  1. Людзі года па версіі «НН» // nn.by 31 снежня 2012
  2. Звальняюць аўтарытэтнага дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова // nn.by 7 снежня 2021

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be