wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Якімовіч

Не блытаць з Аляксандр Іванавіч Якімовіч.

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якімовіч. Аляксей Мікалаевіч Якімовіч (нар. 15 кастрычніка 1949, в. Парэчча, Слонімскі раён) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1972). Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне — у Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, дырэктарам Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы. З 1982 — выхавацель групы падоўжанага дня, з 1983 — настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1990).

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1967 годзе. Аўтар кніжак апавяданняў для дзяцей «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1987), «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), «Сакрэты Тунгускага метэарыта», «Прыгоды шасцікласніка Максіма» (аповесці, 1993), «Пастка для пярэваратня» (аповесці, 1997), зборніка «Аповесці» (2010), «Я, Сямён і барабашка» (аповесць-казка, 2011), «Хітрая ліса», «Каб мама ўсміхалася» (апавяданні, казкі, смяшынкі, 2012), «Як дзядуля ў прыметы верыў» (аповесць, 2012).

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Якімовіч Аляксей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Алейнік Л. А. Сакрэты шчасця, або Выхаванне літаратурай (проза Аляксея Якімовіча для дзяцей) // Пясочны гадзіннік. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 248 с. — ISBN 978-985-6941-42-2.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be