Анатоль Іосіфавіч Дэбіш
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэбіш. Анатоль Іосіфавіч Дэбіш (нар. 22 ліпеня 1962, в. Шамятоўка, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Маці, Дэбіш Марыя Захараўна, працавала паляводам у калгасе «Вялікасельскі» Свіслацкага раёна. Бацька, Іосіф Міхайлавіч, пастухом у тым жа калгасе. Мае брата Васіля, таксама паэта. Вучыўся ў Мсцібаўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1979 годзе. Вершы пачаў пісаць з 12 гадоў на рускай мове. Яшчэ ў школе друкаваўся ў Ваўкавыскай раённай газеце.
Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, шафёрам у калгасе «Гнезна». З 1980 па 1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркменская ССР).
З 1982 па 1987 год вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльнасці культурна-асветніцкая работа. Тут пачаў пісаць на беларускай мове . Вялікі ўплыў на яго творчасць аказалі выкладчыкі кафедры беларускай мовы і літаратуры, а таксама паэтэса Яўгенія Янішчыц, якую браты Дэбішы лічаць духоўнай маці ў іх літаратурнай творчасці. Немалае ўздзеянне на творчасць братоў Дэбішаў аказала акружэнне. У тыя гады, і ў тым жа інстытуце, вучыўся, тады яшчэ пачатковец, празаік Андрэй Федарэнка, з якім браты сябравалі. Да іх у госці часта прыходзілі маладыя хлопцы літаратары: Анатоль Сыс, Міхась Скобла і іншыя. Абмяркоўваліся вершы, ладзіліся выступленні.
Пасля заканчэння якога працаваў дырэктарам клуба Брэсцкага завода бытавой хіміі. Зараз безпрацоўны. Жыве ў Брэсце.
У 1992 годзе, у серыі бібліятэка часопіса «Маладосць», сумесна з братам выйшаў зборнік яго вершаў «Калядная вячэра». Значную падтрымку аказалі берасцейскія паэты Алесь Каско і Ніна Мацяш, якія сталі рэдактарамі першых кніг Анатоля Дэбіша і па рэкамендацыі якіх, у 1993 годзе, ён адзінагалосным рашэннем быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Творчасць
Ужо першыя вершы А. Дэбіша вылучаліся ў маладой вершаванай плыні сваёй арыгінальнасцю, тэматыкай і вобразным ладам. Пра што б ні пісаў — пра далёкі цяжкі час, ці пра трагедыю Курапатаў, пра сваё маленства, ці пра каханне — за кожным радком паўстае жывая душа, не па ўзросту спакутаваная. Анатоль Дэбіш схільны да паяднання гісторыі з сучаснасцю. Шчымлівым болем, гневам і надзеяй пранікнута яго паэма «Курапаты — 57» .
Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Полымя», «Крыніца», «Дзеяслоў», альманахах «Дзядзінец», «Дзень паэзіі», «Жырандоля», зборніках «Берасцейскія карані», «Белай Вежы свет», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і іншых выданнях.
Аўтар зборнікаў вершаў «Калядная вячэра» (1993), «Стодзівы» (1995), «Зірні ў люстэрка» (2013), «Пушчанскія дзівы», «Белабог» (2018).
Узнагароды
Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» за кнігу «Пушчанскія дзівы» (2019).
Бібліяграфія
- Дебиш, А. В мастерской художника. «И мудрость дел, и мыслей чистота…». Твой голос : [стихи] / Анатоль Дебиш // Белой вежи свет : поэзия Брестчины в переводе Валерия Гришковца. Брест, 2005. С. 98-99.
- Дебиш, А.: В мастерской художника. «И мудрость дел, и мыслей чистота…» Твой голос. Языческая танцовщица. : [стихи] / Анатоль Дебиш // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. Валерия Гришковца. Минск, 2010. С. 106—107.
- Дэбіш, А. І. Калядная вячэра : [вершы] / Анатоль Дэбіш Белыя птахі : [вершы] / Васіль Дэбіш. Мінск,48 с. (Б-ка часопіса «Маладосць»).
- Дэбіш, А. Стодзівы : [вершы] / Анатоль Дэбіш. Мінск, 1995. 110с. (Першая кніга паэта).
- Дэбіш, А. Збіраю лёсу камяні : [верш] // Жырандоля — 2 : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. С. 61.
- Дэбіш, А. «А мы жывыя…» Пакута. : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2005. 29 марта (№ 35). С.(Зараніца).
- Дэбіш, А. Бязмежжа Айчыны : [вершы] / Анатоль Дэбіш // ЛІМ. 2001. 13 ліп. (№ 28). С. 5. — Змест. «Што я не варона даказваць не стану…» « Над целам маім крумкачыная зграя…» Бубен. Перад урачыстасцю. «Так проста ўсё пакунуў свет…» Чакайце зімы. Шлях. Пошук радзімы.
- Дэбіш, А. Вяртанне : [верш] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2010. 29 июля (№ 84). С. 18. (Зараніца).
- Дэбіш, А. Два чарнобыльскія вершы : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2001. 6 янв. (№ 2). С.(Зараніца). — Змест. «Зачараваныя музыкай Баха…» «Вуснаў прагнулі вусны, а цела…»
- Дэбіш, А. «З сябе зрываю скуру, як вярыгі…» «Каго мой сум і боль кранае…» “ І нехта скажа : « Пэўна — быў…» : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2008. 24 янв. (№ 8). С. 17. (Творчество).
- Дэбіш, А. Ілюзія. « Злуецеся, што вам я з іншай здрадзіў…» : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря.6 апр. (№ 39). С. 6. (Зараніца).
- Дэбіш, А. «Красавік недзе збег за двары…» « Зноўку не спіцца…» «Засталіся толькі рэчы…» «Музыка ў храме гучала…» «Дождж маркотна грукоча аб дах…» «Крочу вулкай начной ад Бярэця да Млечнага шляху…» « Я ведаю, мне не сустрэцца з табою…» Восенскія эцюды. : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Маладосць. 2005. № 6. С. 9-11.
- Дэбіш, А. Храм : [верш] / Анатоль Дэбіш // Заря.18 декабря (№ 143). С. 8. (Зараніца).
- Дэбіш, А. «Я ведаю, на гэтай шыйцы белай…» : [верш] / Анатоль Дэбіш / Падрыхт. М. Сянкевіч // Заря.23 сент. (№ 148). С. 5. (Зараніца).
Літаратура
- Браты Анатоль і Васіль Дэбішы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 36-37.
- Жыбуль, В. Толькі адзін радок : Манаверш як мініяцюрная паэтычная форма / Віктар Жыбуль // Роднае слова.№ 5. С. 27-28. — Са зместу : [А. Дэбіш]. С. 28.