Анатоль Франс
Анато́ль Франс[5] (фр.: Anatole France, сапраўднае імя Jacques Anatole François Thibault) (16 красавіка 1844 — 12 кастрычніка 1924) — французскі раманіст і літаратурны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1921). Член Французскай акадэміі (з 1896).
Творчасць
Літаратурную дзейнасць пачынаў як журналіст і паэт. Дэбютам Анатоля Франса стаў томік вершаў у стылі парнаскай школы «L’Etui de Nacre» («Залатыя паэмы», 1873) і драматычная паэма «Les Noces Corinthiennes» («Карынфскае вяселле», 1876). У аповесцях «Іакаста» і «Худы кот» (абедзве 1879) выразная цікавасць да філасофіі пазітывізму, дакладных і прыродазнаўчых навук. Высокім майстэрствам адзначаны яго раманы «Злачынства Сільвестра Банара» (1881), «Таіс» (1890), «Харчэўня каралевы Гусіныя лапы» (1892), «Меркаванні пана Жэрома Куаньяра» (1893), кніга афарызмаў «Сад Эпікура» (1894), зборнікі навел «Валтасар» (1889), «Перламутравы куфэрак» (1892), «Студня святой Клары» (1895), «Кліо» (1900) і інш. Сусветную вядомасць набыла тэтралогія «Сучасная гісторыя» (1897—1901), раманы: філасофскі «На белым камені» (1904), сатырычны «Востраў пінгвінаў» (1908), гістарычныя «Богі прагнуць» (1912), «Паўстанне анёлаў» (1914), у якіх выкрываліся сацыяльна-палітычныя заганы, падзеі і норавы розных гістарычных эпох суадносіліся з тагачасным ладам. Паэтыка А.Франса адметная багаццем сатырычнай палітры, спалучэннем канкрэтна-рэалістычнага з умоўна-фантастычным, дакументальнасці з алегорыяй, біблейскімі матывамі і вобразамі, стылізацыямі старажытных легенд, хронік і мемуараў, утопіяй і антыўтопіяй. Аўтар кнігі «Літаратурнае жыццё» (т. 1-4, 1888-92, т. 5, выд. 1949), гістарычнай працы «Жыццё Жанны д’Арк» (т. 1-2, 1908), цыкла аўтабіяграфічных твораў; літаратурна-крытычных эцюдаў, філасофскіх дыялогаў, п’ес і інш. Доўгі час быў штатным храністам у французскай газеце «Temps».
Выбраныя цытаты
- «Іронія — гэта апошняя фаза расчаравання».
- «Выпадак — гэта псеўданім Бога, які не жадае асабіста падпісацца пад нечым».
Творы
- «Чырвоная лілея», Le lys rouge
- «Сучасная гісторыя», Histoire contemporaine
- «На белым камені», Sur la pierre blanche
- «Жыццё Жанны д’Арк», Vie de Jeanne d’Arc
- «Сад Эпікура», Le Jardin d’Épicure
Беларускія пераклады
- Богі прагнуць. Мн., 1940
- Крэнкебіль. (2-выданне), Мн., 1940
На беларускую мову асобныя творы пераклалі А. Жукоўскі, М. Блісцінаў.
Зноскі
- 1 2 3 4 Лилеева И. А. Франс // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Франс Анатоль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 28 : Франкфурт — Чага. — С. 7–8. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ RKDartists Праверана 30 чэрвеня 2020.
- ↑ Поўнае напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.458.
Спасылкі
-
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анатоль Франс
- Дачка Ліліт