wd wp Пошук:

Андрыс Вэянс

А́ндрыс Вэ́янс[3] (лат.: Andris Vejāns, сапраўднае імя Донат Геранімавіч Калнач; 20 красавіка 1927, воласць Нірза(руск.) бел., Латвія) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуты Латвіі (1965). Скончыў у 1950 годзе Рыжскі педагагічны інстытут.

Творчасць

Друкуецца з 1946 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Маладосць» (1953), «Сонца узнімаецца вышэй» (1957, Дзяржаўная прэмія Латвіі, 1957), «Гады і сляды» (1964), «За возерам высокія горы» (1977), «Экватар раздзяляе шлях» (1981), зборніка вершаў і прозы «Белы карабель у сініх водах» (1974) і інш. У творах узнімае праблемы развіцця асобы, яе грамадзянскай адказнасці, узаемасувязі лёсу чалавека і народа. Паэзіі Вэянса характэрны гарманічнасць пачуццяў, вобразнасць, музычнасць.

Пераклаў на латышскую мову зборнікі вершаў П. Панчанкі, асобныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, П. Пестрака, Р. Барадуліна, B. Віткі, А. Зарыцкага, К. Кірэенкі, C. Шушкевіча.

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Вэянса пераклалі Э. Агняцвет, Р. Барадулін, Е. Лось.

У кнігах:

  • Ветрык, вей… Мн., 1959;

Зноскі

  1. Andris Vējans // https://www.vle.lt/straipsnis/andris-vejans/
  2. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 студзеня 2020.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з латышска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Латвіі Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Латвіі Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на латышскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be