wd wp Пошук:

Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі

Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі, Ян Андрэй Белабоцкі (сярэдзіна XVII ст., Перамышль — пасля 1712) — польска-беларуска-рускі паэт і філосаф эпохі барока.

Біяграфія

Скончыў Слуцкую кальвінісцкую гімназію[1], Кракаўскі ўніверсітэт. З 1665 года падарожнічаў па Еўропе, вучыўся ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Фландрыі. Быў кальвінскім прапаведнікам у Слуцку, выкладчыкам у Магілёве[1]. З-за пераследу езуітамі пераехаў у Смаленск, а ў 1681 — у Маскву[1], дзе распаўсюджваў рацыяналістычныя і антыцаркоўныя ідэі[1]. Царкоўны сабор прызнаў яго ератыком, у выніку чаго Белабоцкі быў вымушаны адмовіцца ад сваіх поглядаў і прыняць праваслаўе, пасля хрышчэння ўзяў праваслаўнае імя Андрэй (1682)[1].

Знаходзіўся ў канфрантацыі з Сільвестрам Мядзведзевым(руск.) бел., які неаднаразова рабіў супраць яго варожыя акцыі. У Маскве ажаніўся, займаўся перакладчыцкай і літаратурна-педагагічнай дзейнасцю, выкладаў латынь[1]. У 1685 дыспутаваў з братамі Ліхудамі(руск.) бел., быў абвінавачаны імі ў ерасі. Знаходзіўся ў складзе кітайскага пасольства Ф. А. Галавіна(руск.) бел. як перакладчык. У 1691 вярнуўся ў Маскву. Аб апошнім перыядзе яго жыцця амаль нічога не вядома.

Светапогляд

Да пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афіцыяльнай царквы, крытыкаваў Біблію. Веру лічыў асабістай справай кожнага чалавека[2]. У яго філасофскіх поглядах перапляталіся ідэі рацыяналізму, дэізму і пантэізму. Белабоцкі падкрэсліваў, што разам з богам вечна існуе прырода, сам бог — частка прыроды. Ставіў філасофію вышэй багаслоўя, сцвярджаў, што магчымасці чалавечага розуму неабмежаваныя, адстойваў адзінства душы і цела[1].

Літаратурная творчасць

Асобныя творы А. Белабоцкага напісаныя ў вершаванай форме. Галоўны паэтычны твор — паэма «Пентатэугум, або пяць кніг кароткіх аб чатырох рэчах апошніх, аб мітусні і жыцці чалавека», у якой аўтар у рэлігійных барочных вобразах маляваў сучаснае яму жыццё[1]. У паэме сцвярджаецца марнасць зямнога быцця, апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету.

Пераклаў першыя 2 кнігі трактата Фамы Кемпійскага «Аб наследаванні Хрысту».

Працы

Найноўшыя публікацыі

  • Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв./ Вступ. ст., подг. текста и примеч. А. М. Панченко(руск.) бел.. Л.: Советский писатель, 1970 (Библиотека поэта. Большая серия)

Цікавыя факты

Белабоцкаму прысвечаны верш Льва Лосева(руск.) бел.[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Белобоцкий Ян Андрей // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 50. — 737 с.
  2. БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.
  3. Андрей Белобоцкий (руск.)

Літаратура

  • Горфункель А. Х.(руск.) бел.. Андрей Белобоцкий — поэт и философ конца XVII - начала XVIII в. // Труды Отдела древнерусской литературы / АН СССР. Ин-т русской литературы (Пушкинский Дом); Отв. ред. Я. С. Лурье. — 1962. — Т. 18. — С. 188 - 213. — 608 с. — 1 400 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі барока Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be