wd wp Пошук:

Антон Антонавіч Алешка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алешка. Антон Антонавіч Алешка (1 лютага 1913, в. Балотчыцы, цяпер Слуцкі раён — 13 верасня 1971) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў 2-гадовыя педагагічныя курсы пры Слуцкім педагагічным тэхнікуме (1931), да 1935 працаваў настаўнікам у мястэчку Лапічы (цяпер Асіповіцкі раён). Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію(руск.) бел. ў 1941 годзе[1]. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў спачатку на Заходнім, а потым на 3-м Беларускім фронце. Пасля вайны служыў ваенным урачом у ваенна-паветраных сілах. Дэмабілізаваўся ў 1963. Жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1951.

Творчасць

Дэбютаваў апавяданнямі ў 1932[1]. У 1938—1939 апублікаваныя некалькі апавяданняў і аповесць «Маладосць» А. Алешкі (часопіс «Полымя»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969), «Неба на замку» (выбранае, 1974, 1984).

Асноўная тэма творчасці пісьменніка — жыццё і баявыя подзвігі савецкіх лётчыкаў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

  • Антон Антонавіч Алешка // БЭ ў 18 тамах. Т.1, Мн., 1996, С.249
  • Алешка Антон // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be