wd wp Пошук:

Антуан дэ Сент-Экзюперы

Антуан дэ Сент-Экзюперы (фр.: Antoine de Saint-Exupéry; 29 чэрвеня 1900, Ліён, Францыя — 31 ліпеня 1944) — французскі пісьменнік, прафесійны лётчык.

Біяграфічныя звесткі

У 1919-21 вучыўся ў Парыжскай АМ. 3 1926 грамадзянскі лётчык, з 1933 лётчык-выпрабавальнік, у II сусветную вайну — ваенны лётчык. Загінуў, выконваючы разведвальны палёт.

Творчасць

Друкаваўся з 1926. У раманах «Паўднёвы паштовы» (1929), «Начны палёт» (1931), «Планета людзей» (1939, прэмія Французскай акадэміі), аповесцях «Ваенны лётчык» (1942), «Ліст да заложніка» (1943) услаўляў мужнасць подзвігу, вернасць абавязку, патрыятызм. Яго творы — своеасаблівы сплаў рэпартажу з паэтычным і філасофскім асэнсаваннем перажытага. Сусветную вядомасць набыла філасофска-лірычная казка «Маленькі прынц» (1943, неаднаразова экранізавана), у якой паэтычнасць, лірызм, сатыра спалучаюцца з глыбокім роздумам аб прыгажосці чалавечых адносін.

Выбраная бібліяграфія

  • Courrier Sud. 1929.
  • Vol de nuit. Roman. 1931.
  • Terre des hommes. Roman. Paris, 1938. Планета людзей. Раман
  • Pilote de guerre. Récit. 1942. English: Flight to Arras. New York, 1942.
  • Lettre à un otage. Essai. 1943.
  • Le petit prince. The little prince. New York, 1943. Маленькі прынц
  • Le petit prince. Illustrations originales de l’auteur. 1945. Маленькі прынц, з малюнкамі аўтара
  • Citadelle. 1948.

Беларускія пераклады

  • Маленькі прынц: З мал.аўтара / Пер.з англ.мовы Э. Агняцвет. — Мн.: Беларусь, 1969.
  • Планета людзей: Выбранае / Пер.з фр.,прадм. Н. Мацяш. — Мн.: Мастац.літ., 1984.
  • Маленькі прынц: Казка / Пер.з фр. Н. Мацяш. — Мн.: Юнацтва, 1989.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118604902 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Delarge J. Antoine de SAINT-EXUPÉRY // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  3. Ваксмахер М. Н. Сент-Экзюпери Антуан де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 268–269. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Antoine de Saint-Exupéry // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Antoine de Saint-Exupéry // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі Катэгорыя·Пісьменнікі-франтавікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be