wd wp Пошук:

Апалон Кажанёўскі

Апалон Каржанёўскі (21 лютага 1820, с. Ганаратка, цяпер у Аратоўскім раёне Вінніцкай вобласці, Украіна — 23 мая 1869, Кракаў) — польскі паэт, перакладчык, драматург, удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1863—1864 гадоў. Бацька англійскага пісьменніка-навеліста Джозефа Конрада (Юзафа Каржанёўскага).

Біяграфія

Паходзіў з польскага шляхецкага роду (гербу «Наленч»). Вучыўся ў гімназіях Камянца-Падольскага, Нямірава, Вінніцы, Жытоміра. З 1841 па 1846 вывучаў права і арыенталістыку ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Падчас Крымскай вайны рыхтаваў выбух паўстання ў тылах расійскага войска. У 1859 атабарыўся з сваёй радзінай у Жытоміры.

Удзел у падрыхтоўцы паўстання

Гроб Апалона Каржанёўскага (фрагмент), Кракаў, Ракавіцкія могілкі.
Мемарыяльная шыльда, што прыгадвае літаратара Апалона Каржанёўскага і яго сына Джозефа Конрада-Каржанёўскага на доме № 47 па вуліцы Новы Свет у Варшаве, дзе абодва жылі ў 1861.
Гроб Апалона Каржанёўскага, Кракаў, Ракавіцкія могілкі

З 1861 прымае ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1863—1864 гадоў у Варшаве, належыў да лагеру «чырвоных». Кантактаваў з Ігнацыем Хміеленскім. Быў галоўным арганізатарам патрыятычных маніфестацыяў у Варшаве. Падрыхтаваў святкаванне юбілея падпісання Люблінскай уніі, маніфестацыі пасля смерці прымаса Антонія (Фіялкоўскага). 23 верасня 1861 узначальваў акцыю па байкоце выбараў у мясцовую адміністрацыю. Быў аўтарам адозвы «Да братоў палякаў, русінаў і літвінаў». Кіраваў маніфестацыяй 10 кастрычніка 1861 ў Гародлі. Пасля ўвядзення ў Варшаве 17 кастрычніка ваеннага становішча, быў ініцыятарам стварэння гарадскога камітэта. У ноч з 20 на 21 кастрычніка быў арыштаваны рускімі і заключаны ў X павільёне Варшаўскай цытадэлі. У маі 1862 асуджаны на высылку ў Волагду, праз год пераведзены ў Чарнігаў. У сувязі з дрэнным станам здароўя ў 1868 годзе быў выпушчаны і пераехаў з сынам у Львоў, а праз год у Кракаў. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве.

Творчая спадчына

Першым творчым здабыткам быў цыкл рэлігійна-патрыятычных вершаў, Czyśćcowe Pieśni (1849—1854). У 1854 годзе апублікаваў скандальную драму «Камедыя» (польск.: Komedia), у якой рэзка разкрытыкаваў асяроддзе польскай шляхты ва Украіне.

Акрамя паасобных вершаў, выдаў асобна: «польск.: Komedyja» (пераклад пераробленай камедыі Грыбаедава), «польск.: Strofy oderwane» (Вільня, 1856), камедыі і драмы: «польск.: Dla miłego grosza» (Санкт-Пецярбург, 1859), «польск.: Batożek» (Львоў, 1861), «польск.: Akt pierwszy» (Львоў, 1864).

Быў аўтарам перакладаў на польскую мову твораў Шэкспіра, Альфрэда дэ Віньі, Чарльза Дзікенса і Віктора Гюго. У 1864 выдаў кнігу Польшча і Масква (польск.: Polska i Moskwa) і дысертацыю па драматургіі Шэкспіра (польск.: Studia nad dramatycznością w utworach Szekspira).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133701816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Apollo Korzeniowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133701816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

  • Пилипчук Р. Я. Коженьовський Аполло // Українська Радянська Енциклопедія. — 2-е видання. — Київ, 1980. — Т. 5. — С. 259.
  • Пилипчук Р. Я. Коженьовський Аполло // Українська літературна енциклопедія. — К., 1990. — Т. 2. — С. 517.
  • Шепелюк В. М. Культура Поділья: історія і сучасність. — Хмельницький. — С. 265.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Польшчы Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be