wd wp Пошук:

Арнаўт Даніэль

Арнаўт Даніэль (акс.: Arnaut Danièl; таксама Арнальда, або Арно) — правансальскі трубадур; жыў у канцы XII стагоддзя пры двары Рычарда I, караля англійскага, і пры дварах паўднёвай Францыі, гады творчасці 1180—1195.

Біяграфія. Творчасць

Дваранін з нараджэння, атрымаў адукацыю, але, як паведамляе яго сярэднявечная «біяграфія», «пакінуў навукі дзеля спеву».

Лірыка Даніэля туманная, вершы нязграбныя. Сярэднявечны аўтар яго жыццяпісу заўважае, што ён «абраў род твора ў вытанчаных рыфмах, так што песні яго нялёгка ні зразумець, ні запомніць». Але Дантэ высока цаніў яго рыцарска-прыдворныя песні і называў Даніэля «першым спеваком кахання». У XXVI песні «Боскай камедыі» ад асобы паэта Гвіда Гвініцэлі ён называе Даніэля лепшым паэтам.

Творчасць Даніэля — росквіт цёмнага стылю. Даніэль першы з трубадураў стаў пісаць свае творы ў форме сексціны. Яго сексціна Lo ferm voler qu’el cor m’intra («Сляпую страсць, што ў сэрца ўваходзіць…») паслужыла ўзорам для пераймання такім паэтам як Дантэ і Петрарка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты XII стагоддзя Катэгорыя·Паэты Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be