Арон Ісакавіч Юдэльсон
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юдэльсон. Арон Ісакавіч Юдэльсон (17 ліпеня 1907, Рыга, Латвія — 29 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі паэт, нарысіст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Рызе. З 1928 г. жыў у Мінску. Працаваў у рэдакцыі яўрэйскай газеты «Акцябэр» («Кастрычнік»), на Беларускім радыё. З 1930 г. адначасова вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў тры курсы). У 1937 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29.10.1937 г. Рэабілітаваны 09.04.1957 г.
Творчасць
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1923 г. з выступленняў у нелегальным камуністычным друку Латвіі. Пісаў на мове ідыш. У 1929 г. апублікаваў паэму «Негарэлае» ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Выдаў паэму «Камбінат» (1931), кнігу вершаў «Граніца» (1934), зборнікі нарысаў «У нас у краіне» (1934), «Чырванасцяжны калгас «Колас» (з Х.Шынклерам, 1934). У перакладзе на беларускую мову выйшла кніжка паэзіі «Прывітанне» (1961). Выступаў як перакладчык на мову ідыш.
Зноскі
Літаратура
- Арон Ісакавіч Юдэльсон // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.