wd wp Пошук:

Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Таркоўскі. Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі (25 чэрвеня 1907, Елісаветград, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 27 мая 1989, Масква, СССР) — рускі паэт і перакладчык з усходніх моў. Прыхільнік класічнага стылю ў рускай паэзіі. Бацька кінарэжысёра Андрэя Таркоўскага. Пасмяротна узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1907 года ў Елісаветградзе Херсонскай губерні.

У 1923 годзе пераехаў у Маскву да сястры свайго бацькі. У 1929 годзе скончыў Вышэйшыя дзяржаўныя літаратурныя курсы.

З 1931 года працаваў на Усесаюзным радыё старшым інструктарам-кансультантам па мастацкім радыёвяшчанні, пісаў п’есы для радыёпастановак. Прыкладна з 1933 года Таркоўскі пачаў займацца мастацкім перакладам.

Памёр 27 мая 1989 года ў Маскве. Пахаваны на могілках у Перадзелкіне.

Творчасць

Друкаваўся з 1926 года. Першая кніга паэзіі — «Перад снегам» (1962). У зборніках «Зямлі — зямное» (1966), «Чарадзейныя горы» (1978), «Зімовы дзень» (1980), «Ад юнацтва да старасці» (1987) і іншых сцверджанне цэласнасці духоўнага жыцця чалавека, успрыняцце надзённага ў кантэксце агульначалавечага, антычная і біблейская сімволіка, усходнія матывы, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Паэзіі ўласцівыя напружаная філасафічнасць, маштабнасць, шчырасць. Аўтар артыкулаў пра паэзію і праблемы мастацкага перакладу, рэцэнзій. Перакладаў з армянскай, арабскай, грузінскай і іншых моў.

На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алесь Каско, Рыгор Сітніца[4].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Arseny Tarkovsky // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be