Аўгуст Але
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Але. А́ўгуст А́ле (эст.: August Alle; 31 жніўня 1890, г. Вільяндзі, Эстонія — 8 ліпеня 1952, Талін) — эстонскі пісьменнік.
Біяграфія
Скончыў у 1937 годзе Тартускі ўніверсітэт. Друкаваўся з 1911 года. Дэбютаваў рамантычна-сімвалісцкімі вершамі з міфалагічнымі матывамі (зборнікі «На астравах адзіноты», 1918; «Ліловы слон», 1923). Развіваў жанр сатырычнай эпіграмы, востра антыфашысцкага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар зборнікаў вершаў «Carmina Barbata» (1921), «Мутныя хвалі» (1930), «Суровыя рытмы» (1934), «Эпіграмы» (1944) і інш. У 1946—1952 гадах рэдактар часопіса «Looming» («Творчасць»).
Пераклады
Паасобныя вершы Але перакладзены на беларускую мову.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1031738614 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- 1 2 August Alle // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 3 Алле Аугуст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 24 лютага 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўгуст Але