Баграт Васілевіч Шынкуба
Багра́т Васі́левіч Шы́нкуба (абх.: Баграт Уасыл-иҧа Шьынқәба; 29 красавіка [12 мая] 1917, сяло Члоу Кадорскага павета — 25 лютага 2004, Сухумі) — абхазскі пісьменнік, дзяржаўны дзеяч. Народны паэт Абхазіі (1967). Кандыдат філалагічных навук (1945).
Вядомы як гісторык і лінгвіст, даследчык абхаза-адыгскіх моў і гісторыі абхаза-адыгскіх народаў.
Біяграфія
Друкаваўся з 1935 года. Скончыў у 1939 годзе Сухумскі педагагічны інстытут.
У 1945—1953 гадах працаваў у Абхазскім інстытуце мовы, літаратуры і гісторыі.З 1946 года член КПСС. Паводле слоў Д. І. Паціяшвілі, у 1947 годзе Шынкуба звярнуўся з лістом «у Крэмль, запатрабаваўшы ад Сталіна і Берыі аддзялення Абхазіі ад Грузіі і надання ёй статусу незалежнай рэспублікі»[3].
З 1958 года кандыдат у члены ЦК КП Грузіі У 1958—1978 гадах старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазіі. З 1976 года член Рэвізійнай камісіі КП Грузіі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання.
Творчасць
Аўтар раманаў у вершах «Мае землякі» (1950) пра паспяваеннае жыццё вёскі і «Песня пра скалу» (1965) пра рэвалюцыю 1905—1907 у Абхазіі, гістарычнага рамана «Апошні з пайшоўшых» (1974), аповесці «Чанта прыехаў» (1968), паэм «Меч» (1943), «Чалавек на скале» (1964). Выдаў паэтычныя зборнікі «Першыя песні» (1938), «Вершы і паэмы» (1956), «Лета» (1962) і інш.
Пераклаў на абхазскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?».
Пераклады
На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Р. Барадулін.
Узнагароды і званні
- Герой Сацыялістычнай Працы (1987).
- Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна.
- Узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга[4].
- Народны паэт Абхазіі (1967).
- Лаўрэат прэміі імя Дзмітрыя Гуліа.
Памяць
- У гонар Б. В. Шынкуба выпушчаны паштовая марка і манета Абхазіі.
Сачыненні
- Б. Шинкуба. Последний из ушедших Архівавана 30 верасня 2007.
- Иалкаау иоымтакуа, т. 1—2, Akya, 1967—68; в рус. пер. — Избранное. [Предисл. К. Симонова], М., 1976.
- Шинкуба Б. Рассеченный камень: Роман, повесть, рассказ. — Сухум: Абгосиздат, 2011
- Шинкуба Б. Стихи, баллады. / Избранное. М.: Художественная литература, 1976
- Шинкуба Б. Мои земляки (поэма)
- Шинкуба Б. Песня о скале (роман в стихах)
- Шинкуба Б. Чанта приехал (повесть)
- Шинкуба Б. Сказка о капризном козленке / пер. с абхаз. Ю. Кушака. М.: Малыш, 1989. ISBN 5-213-00591-8
Зноскі
- 1 2 Bagrat Shinkuba // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Шинкуба Баграт Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
- ↑ http://www.geworld.ge/View.php?ArtId=2857
- ↑ Шынкуба Баграт Васілевіч — народны паэт Абхазіі, Адыгеі і Кабардзіна-Балкарыі Архівавана 10 сакавіка 2016. // Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Абхазія
Літаратура
- Шынкуба Баграт Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- Цвинариа В. Л., Творчество Б. В. Шинкуба, Тб., 1970.
Спасылкі
- Шинкуба Баграт Васильевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)
- Размышления Баграта Шинкубы Архівавана 10 красавіка 2007.
- Не уходи, Апсуа! Архівавана 28 верасня 2007.
- Скончался абхазский поэт Баграт Шинкуба