Барыс Лук’янавіч Саланевіч
Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле! |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саланевіч. Барыс Лук’янавіч Саланевіч (20 студзеня 1898, в. Руднікі, Пружанскі павет, Гродзенская губерня — 24 лютага 1989) — пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік скаўцкага руху, прадстаўнік радавітае сям’і Саланевічаў.
Біяграфія
Атрымаў медыцынскую адукацыю. У 1912 уступіў у скаўцкую арганізацыю, дзе дайшоў да звання старшага скаўт-майстра і з’яўляўся намеснікам старшыні скаўтаў Расійскай Імперыі.
З наступленнем кастрычніцкае рэвалюцыі і прыходам Леніна ў 1917 годзе, скаўцкі рух трапіў пад забарону.
У лістападзе 1920 годзе эвакуіраваўся ў Канстанцінопаль, але неўзабаве вярнуўся ў Крым, дзе працягнуў скаўцкую дзейнасць. Працаваў у Амерыканскім Чырвоным крыжы. Чатыры разы арыштоўваўся за скаўцкую дзейнасць. Арышт 2 чэрвеня 1926 года павярнуўся 8 гадамі ў канцлагеры на Салавецкіх астравах, але ў 1928 годзе ў сувязі з прагрэсавальным захворваннем вачэй быў перанакіраваны адбываць спасылку спачатку ў Сібір, потым у Арол.
У 1932 годзе быў арыштаваны разам з жонкай Ірынай Пеллінгер, братам Іванам Саланевічам і яго сынам Юр’ем пры спробе збегчы з краіны, і адпраўлены ў лагер «Беламорска-Балтыйскі Камбінат».
У верасні 1933 годзе распачаў спробу здзейсніць уцёкі з Савецкага Саюза праз Карэлію, але быў арыштаваны ў цягніку па дарозе ў Мурманск. Быў асуджаныя на працоўныя работы на 8 гадоў у Карэліі. Наступная спроба збегчы стала паспяховаю. У канцы лета 1934 года ўцёк Фінляндыю, прайшоўшы па лясах і балотах Карэліі каля 150 км.
Пасля двух гадоў жыцця ў Фінляндыі ў 1936 годзе Барыс Саланевіч пераязджае ў Сафію (Балгарыя) дзе ўдзельнічае ў выданні газеты «Голас Расіі», рэдактарам якой быў яго брат Іван. У газеце ён друкуе, у прыватнасці, артыкулы пра гісторыю скаўцкага руху ў Расіі і рэпрэсіях супраць яго савецкай улады.
Супрацоўнічаў з Усерасійскаю фашысцкаю партыяю Канстанціна Радзаеўскага. У 1938 годзе Барыс Саланевіч пераяжджае ў Германію, а ў 1945 годзе ў Бельгію. Там ён з 1950 годзе выдае часопіс «Радзіма». Пазней пераязджае ў Нью-Ёрк, дзе працягвае выпуск часопіса (да 1978 года).
Апошнія гады жыцця Барыс Саланевіч правёў у ЗША. Памёр у Глен-Коўве на Лонг-Айлендзе. Пахаваны на могліцах у Нова-Дзівеева[ru] (прыгарад Нью-Ёрка)[1][2].