wd wp Пошук:

Батрахаміямахія

Батрахаміямахія (грэч.: Βατραχομυομαχία, «вайна жаб і мышэй») — антычная паэма, пародыя на Іліяду. У Старажытным Рыме аўтарам лічылі самога Гамера, але ў цяперашні час пераважае думка, што паэма была створаная ў часы Аляксандра Македонскага. У паэме апісваецца разлад паміж плямёнамі мышэй і жаб, які пераходзіць у аднадзённую вайну. Мышы перамагаюць, і толькі умяшанне багоў ратуе жаб ад поўнага вынішчэння.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэзія Старажытнай Грэцыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be