Беларускім партызанам (зборнік)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беларускім партызанам.
«Беларускім партызанам» — зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў 1942 годзе газетай «Савецкая Беларусь».[1]
Апісанне
Пасмяротна выдадзены зборнік адкрываецца ўступным артыкулам «Памяці Янкі Купалы». У зборніку змешчаны артыкул «Паднялася Беларусь» і пяць вершаў: «Беларускім партызанам», «Паўстаў народ», «Хлопчык і лётчык на вайне», «Грабежнік», «Зноў будзем шчасце мець і волю». Вершы адметныя сваёй адкрытай агітацыйнай скіраванасцю, публіцыстычна—заклікавым характарам.[1]
Зноскі
- 1 2 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Беларускім партызанам (зборнік)». С. 83.
Літаратура
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Беларускім партызанам (зборнік)». — С. 83.
- Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
- Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.