Беларусі ардэнаноснай (зборнік)
«Беларусі ардэнаноснай» — паэтычны зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў 1937 годзе ў Менску Дзяржаўным выдавецтвам БССР. Тыраж зборніку склаў 10 тысяч асобнікаў.[1]
Апісанне
Назву зборніку даў аднайменны верш. Самая аб’ёмная з усіх паэтычных кніг Янкі Купалы даваеннай пары, своеасаблівая анталогія творчасці паэта савецкага часу. Зборнік блізкі па змешчаных у ім творах папярэдняй паэтычнай кнізе паэта «Песня будаўніцтву». Асобныя вершы ўвайшлі са зборніку «Спадчына» («Спадчына», «Удосвітак», «Званы», «Забытая карчма», «Буралом»). Шэраг твораў узятыя са зборніку «Безназоўнае» («Арлянятам», «Крым», «Мароз», «Лясное возера», «З павяўшай славы…», «Восень» і інш.). Цэнтральнае месца ў зборніку займаюць вершы ляўкоўскага цыкла («Сыны», «Лён» і інш.). У зборнік таксама ўвайшлі дзве паэмы Я. Купалы: «Барысаў» і «Над ракой Арэсай».[1]
Зноскі
- 1 2 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Беларусі ардэнаноснай (зборнік)». С. 70.
Літаратура
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Беларусі ардэнаноснай (зборнік)» / Аўтар — М. М. Барсток. — С.70.
- Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
- Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.