wd wp Пошук:

Беціна фон Арнім

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арнім.

Беціна фон Арнім (ням.: Bettina von Arnim; 4 красавіка 1785, Франкфурт-на-Майне — 20 студзеня 1859, Берлін) — нямецкая пісьменніца і адна з асноўных прадстаўнікоў нямецкага рамантызму. Дачка Максіміліяны фон Ларош, сястра Клеменса Брэнтана і жонка пісьменніка Ахіма фон Арніма.

Біяграфія

Беціна фон Арнім была шчыльна звязаная з нямецкімі пісьменнікамі Клеменсам Брэнтана і Ахімам фон Арнімам: першы быў яе братам, другі яе мужам. Яе дачка Гізэла фон Арнім таксама стала выбітнай пісьменніцай.

Беттына нарадзілася 4 красавіка 1785 года ў Франкфурце-на-Майне ў вялікай сям’і італьянскага гандляра. Яе маці Сафі фон Ларош была аўтарй раманаў, а брат Клеменс Брэнтана — выбітным паэтам і заснавальнікам гейдэльбергскай школы рамантычнай паэзіі. Гэта ён натхніў яе на чытанне сучаснай паэзіі таго часу, асабліва творчасці Іагана Вольфганга Гётэ.

Беціна фон Арнім і Гётэ

У 1806 годзе пачалося працяглае сяброўства Беціны фон Арнім з маці Гётэ, Катарынай Элізабет Гётэ. Паэт не адказваў на ўзнёслыя лісты Беціны. Праз год Беціна была прадстаўлена абажанаму ёй Гётэ ў Веймары, і завязалася ліставанне, якое пасля смерці Гётэ было апублікавана Бецінай фон Арнім пад загалоўкам «Ліставанне Гётэ з дзіцем». У 1811 годзе сяброўскія адносіны паміж Бецінай і Гётэ былі разорваны з-за скандалу паміж Бецінай і жонкай Гётэ Крысціянай.

На выставе карцін сябра Гётэ Іагана Генрыха Маера Беціна дазволіла сабе абразліва адгукнуцца пра творчасць мастака. У адказ на гэта Крысціяна сарвала з Беціны акуляры, а Беціна назвала Крысціяну «шалёнай каўбасой». З гэтага часу дом Гётэ быў закрыты для Беціны і яе мужа. Пасля сустрэчы з парай Арнімаў праз год у Бад-Тэпліцы, Гётэ зрабіў выгляд, што не заўважыў іх. На шматлікія лісты Беціны да Гётэ адказу таксама не паследвала.

Беціне быў прысвечаны раман Мілана Кундэры «Несмяротнасць» (Nesmrtelnost; 1990).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bettina von Arnim // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118504185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Bettina von Arnim // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118504185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be