wd wp Пошук:

Босыя на вогнішчы

«Босыя на вогнішчы» — першая пралетарская паэма ў беларускай літаратуры, напісаная Міхасём Чаротам у 1921, якая адлюстроўвае стыхійнасць Кастрычніцкай рэвалюцыі, пераломнасць і драматызм тагачасных падзей[1]. Упершыню паэма была надрукаваная ў газеце «Савецкая Беларусь», затым у 1922 выйшла ў выдавецтве «Адраджэньне» рэкордным дзесяцітысячным тыражом[2].

М. Філіповіч. Ілюстрацыя да паэмы

Твор з’яўляецца мэтафарай рэгіянальнага распаўсюджвання рэвалюцыі, дзе «босыя» — абагульнены мастацкі вобраз знядоленай часткі грамадства, «беднаты», антыподам якому з’яўляюцца «абутыя»[3].

Ацэнкі

Паэме «Босыя на вогнішчы» было прысвечана шмат нарысаў і дыспутаў[4]. Беларуская паэтэса Канстанцыя Буйло ўспамінала, як Янка Купала гасцяваў у яе разам з Міхасём Чаротам. Пасля прачытання апошнім сваёй паэмы Я. Купала адзначыў: «вось паэт, па тэмпераменце зусім падобны на цябе, толькі ён не блукае ў нябёсах, як ты, а жыве на зямлі і піша аб ёй»[5].

У беларускім літаратуразнаўстве неаднаразова падкрэслівалася сувязь «Босых на вогнішчы» з паэмай «Дванаццаць» Аляксандра Блока. На думку М. Яроша, іх аб’ядноўвае высокі грамадзянскі пафас, вера ў перамогу справы рэвалюцыі і адлюстраванне ўплыву падзеяў сусветна-гістарычнага значэння на лёсы народу[5]. На думку М. Мішчанчука, пазіцыя Чарота разыходзіцца з пазіцыяй А. Блока на ўзроўні ацэнкі паводзінаў рэвалюцыйнага натоўпу ў часе руйнавання старога свету: М. Чарот безаглядна апраўдвае людзей, гатовых помсціць крывава і без разбору, у той час, як А. Блок, шукае шлях апраўдання, рэабілітацыі сімвалічным прыёмам увядзення Хрыста[1]. Даследнік адзначае, што «па сутнасці Чарот падтрымаў дэманічны пачатак у Кастрычніцкай рэвалюцыі»[1].

Пастановы

  • 1928 — самадзейная трупа пад кіраўніцтвам Мікалая Красінскага

Зноскі

  1. 1 2 3 Мішчанчук, М. І. «… Ў сэрца я паранены, вольны птах падстрэлены…» Паэзія Міхася Чарота з пазіцый сучаснасці // Як жыць — дык жыць для Беларусі… — Мінск: Народная асвета, 1995. — С. 63—64. — 334 с. — ISBN 985-03-0204-6.
  2. Айзенштат, Г. Жыццё і драма Міхася Чарота: дакументальная версія // Беларусь. — 1989. — № 7. — С. 5.
  3. Міхась Чарот (Міхаіл Сымонавіч Кудзелька)(недаступная спасылка)
  4. Пиотухович М., Жилунович Д. Белорусская литература // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. Т. 1. — [М.]: Изд-во Ком. Акад., 1930. — Стб. 408—418.
  5. 1 2 История белорусской советской литературы / Ред. И. Я. Науменко, П. К. Дюабйло, Н. С. Перкин. — Мн: Наука и техника, 1977. — С. 419. — 776 с.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэзія Міхася Чарота
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be