wd wp Пошук:

Брэм Стокер

Абрагам «Брэм» Стокер (англ.: Abraham «Bram» Stoker, 8 лістапада 1847, Дублін, Ірландыя — 20 красавіка 1912, Лондан) — ірландскі пісьменнік. Аўтар рамана «Дракула».

Біяграфія

Абрагам «Брэм» Стокер нарадзіўся 8 лістапада 1847 года ў Дубліне. У дзяцінстве з-за хваробы ён да сямі год не быў здольны паднімацца і хадзіць. Гэтая акалічнасць пакінула след у творчасці пісьменніка — граф Дракула, персанаж яго галоўнага рамана, шмат часу праводзіць у сне. Аднак, пераадолеўшы хваробу, Стокер падчас вучобы ва ўніверсітэце Дубліна быў добрым футбалістам і лёгкаатлетам.

Пасля сканчэння Трыніці-каледжа Стокер доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе, адначасова выступаючы на старонках дублінскай газеты «The Evening Mail» як журналіст і тэатральны крытык. У гэты час у яго завязаліся сяброўскі стасункі з англійскім акцёрам Генры Ірвінгам. У 1878 годзе Ірвінг прапанаваў Стокеру стаць дырэктарам-рассаветнікам тэатра «Ліцэум» (Lyceum Theatre), і Стокер пераехаў у Лондан. Цягам 27 год Стокер быў менеджарам Ірвінга да самой смерці апошняга ў 1905 годзе. Стокер цяжка перажываў смерць сябра — з ім здарыўся ўдар, і суткі ён не прыходзіў у свядомасць.

Сяброўства з Ірвінгам дапамагло Стокеру ўвайсці ў вышэйшыя колы Лондана і пазнаёміўся з Артурам Конан Дойлам і Джэймсам Уістлерам. Стокер быў жанаты на Флорэнс Белкам, у якую быў закаханы Оскар Уайльд.

Хоць Стокер з’яўляўся аўтарам мноства твораў, славу яму прынёс знакаміты раман «Дракула», апублікаваны ў 1897 годзе. Над раманам Стокер правёў восем год, вывучаючы еўрапейскі фальклор і легенды пра вампіраў.

Брэм Стокер памёр у Лондане 20 красавіка 1912 года з-за прагрэсіруючага параліча.

Раманы і навелы

  • 1874 — Хрустальная чаша
  • 1875 — Праезд Прымраўз
  • 1879 — Абавязніцтвы Мелкіх Клеркаў у Ірландыі
  • 1890 — Перавал Змяі
  • 1895 — Смутак Сатаны
  • 1897 — Дракула
  • 1902 — Тайна Мора
  • 1906 — Асабістыя ўспаміны пра Генры Ірвінга
  • 1907 — Скарб Сямі Зораў
  • 1909 — Дама ў Саване
  • 1911 — Логава Белага Чэрвя

Зборнікі апавяданняў

  • 1882 — Пад Заходам
  • 1914 — Госць Дракулы і іншыя дзіўныя аповеды

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118798995 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Dracula / M. HindlePenguin Classics, 2011. — P. xiii.
  4. Dracula / M. HindlePenguin Classics, 2011. — P. xiii–xiv.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Ірландыі Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі XIX стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be