wd wp Пошук:

Вадзім Канстанцінавіч Небышынец

Вадзім Канстанцінавіч Небышынец (нар. 15 жніўня 1938[1]) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[2].

Аўтар перакладаў на беларускую раманаў «Стамбульскі экспрэс», «Хто прайграе, бярэ ўсё», «Доктар Фішар з Жэневы» Грэма Грына[3], «Пах вербены»[4]. Уільяма Фолкнера, «Стары і мора», «Па кім звоніць звон»[5] Эрнэста Хэмінгуэя, эсэ «Традыцыя і індывідуальны талент» Томаса Стэрнза Эліята і інш.[6].

Таксама пераклаў на рускую эратычны дэтэктыў «Pretty Maids All in a Row» (або «The girls of Soersville», 1968) Фрэнсіса Паліні[7], выдадзены ў 1992—1993 гадах пад назвамі «Все красотки по ранжиру» і «Девочки Соерсвилля»[8][9].

Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў. Укладальнік зборніка беларускіх перакладаў твораў Байрана[10].

Некаторыя артыкулы

  • Небышынец В. «Вам, хто любіць слухаць казкі, галасы легенд далёкіх…» // Полымя № 12, 1970.
  • Небышынец В. Аздобленая праўдай прыгажосць: Уладзімір Дубоўка перакладчык санетаў Уільяма Шэкспіра // Далягляды-1986. — Мн., 1986. — С. 261—270.

Зноскі

  1. Жнівеньскія юбіляры / Літаратурна Беларусь № 7(83) // Новы Час № 29(350), 26 ліпеня 2013. — С. 10(2).
  2. http://lit-bel.org.dyskurs.be/by/friends/357/521.html Архівавана 14 сакавіка 2017.
  3. Грын Г. Стамбульскі экспрэс: Раманы / Перакл., прадмова В. Небышынца. — Мн., 1993.
  4. Фолкнер У. Пах вербены / Перакл. В. Небышынца // Крыніца № 8(13), 1995.
  5. Хемінгуэй Э. Па кім звоніць звон / Перакл., прадм. В. Небышынца. — Мн., 1991.
  6. http://prajdzisvet.org/persons/n/vadzim-nebyshynets.html
  7. Кенька М. Духоўная прастора свету // «Літаратура і мастацтва» № 5 (4651), 3 лютага 2012 г. — ISSN 0024-4686 — С. 6.
  8. Все красотки по ранжиру: Сексуал.-детектив. роман / Фрэнсис Поллини; [Пер. с англ. В. К. Небышинца]. — Мн.: Пром.-коммерч. компания «Белфакс», 1992. — 367,[1] с. ил. 23 см
  9. Девочки Соерсвилля: Эротич. детектив / Фрэнсис Поллини; [Пер. с англ. В. К. Небышинца]. — Мн.: МП «Бесядзь», 1993. — 438,[2] с. 22 см.
  10. Байран Дж. Г. Лірыка / Укл., прадм. В. Небышынца. — Мн., 1989.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be