wd wp Пошук:

Томас Стэрнз Эліят

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эліят.

Томас Стэрнз Э́ліят[6] (англ.: Thomas Stearns Eliot; 26 верасня 1888, Сент-Луіс, ЗША — 4 студзеня 1965, Лондан) — амерыкана-англійскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст., лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).

Біяграфія

Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1910). Вучыўся ў Сарбоне, Марбургскім і Оксфардскім універсітэтах. У Вялікабрытаніі з 1917. Працаваў выкладчыкам, літаратурным аглядальнікам, рэдактарам у перыядычных выданнях, дырэктарам выдавецтва.

Творчасць

Дэбютаваў як паэт у 1915. Першую сусветную вайну ўспрыняў як банкруцтва цывілізацыі і крах усяго ліберальна-гуманістычнага светаўспрымання, што адлюстравалася ў яго паэме «Бясплодная зямля» (1922) з яе выключнай ідэйна-мастацкай складанасцю (сплаў трагедыйнасці, лірызму, парадыйнай і міфалагічнай вобразнасці). Трагічнаму адчуванню бессэнсоўнасці, апустошанасці, эстэтычнага выраджэння ў сучасным жыцці (паэма «Пустыя людзі», 1925) супрацьпастаўляў пошук і набыццё духоўных пачаткаў у рэлігіі (мадэрнізаванае хрысціянства), а таксама ў культурных і мастацкіх традыцыях дарэнесанснай эпохі (кніга эсэ «Свяшчэнны лес», 1921; паэтычная сюіта «Попельная серада», драма ў вершах «Смерць у саборы», 1935 і інш.). Выступаў за «дэперсаналізацыю» паэтычнага акта, у абарону мастацкай традыцыі і класікі як вечнага эталона.

Пераклад паэмы «Пустыя людзі» на беларускую мову зрабіў Віктар Валынскі (1985), «Попельнай серады» — Алесь Разанаў (1996).

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 T.S. Eliot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118529854 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. 1 2 Kindred Britain
  6. Напісанне імя і прозвішча Томас Стэрнз ЭЛІЯТ у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.110.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be