Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бонч-Асмалоўскі.
Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская (дзявочае: Вахоўская; 1855, в. Качулава, Ціраспальскі павет, Херсонская губерня[2] — 1929, г. Масква), грамадска-палітычны дзеяч, публіцыстка, мемуарыстка[3], рэвалюцыянерка, народніца.
Біяграфія
Сям’я і маладосць
Нарадзілася ў сям’і начальніка земскага аддзела, кіраўніком спраў Падольскага губернскага праўлення і спраў губернскіх устаноў: «Камітэта грамадскага здароўя», «Асаблівай прысутнасці Падольскага губернскага камітэта аб земскіх павіннасцях» і «Падольскай губернскай камісіі народнага харчавання», надворнага дарадцы Яна-Непамуцэна-Мікалая/Івана Мартынавіча Вахоўскага (1819 р.), з патомных дваран Валынскай губерні, і Марыі Ягораўны, народжанай Качулавой (1829—1860).
Яшчэ падчас вучобы ў гімназіі ў Камянец-Падольску далучылася да рэвалюцыйнай дзейнасці. Гімназію скончыла ў 1850 годзе.
У 1872 выехала ў Швейцарыю, дзе паступіла на філасофскі факультэт Цюрыхскага ўніверсітэта[2]. Там падтрымлівала зносіны з М. А. Бакуніным, уступіла ў бакунінскі гурток М. Сажына(руск.) бел.[2], наведвала гурток П. Лаўрова[3]. У Расію вярнулася пасля выкліку 3 чэрвеня 1873 года Расійскім урадам[3].
Палітычная дзейнасць
Па вяртанні ў Пецярбург займалася распаўсюджваннем нелегальнай літаратуры і прапагандай сярод працоўных. Удзельніца пецярбургскага гуртка Ф. Н. Лермантава(руск.) бел.. Актыўны ўдзельнік арганізацыі «Чорны перадзел», падтрымлівала сувязі з кіраўніцтвам «Народнай волі». Мела сяброўскія адносіны з С. Л. Пяроўскай(руск.) бел., А. І. Жалябавым(руск.) бел., В. М. Фігнер(руск.) бел., К. К. Брэшка-Брашкоўскай. У гэтыя ж гады Варвара Іванаўна пазнаёмілася з С. П. Кавалікам; пазней сярэдні сын Радзівон ажаніўся з дачкой Каваліка, Марыей[2].
Арыштоўвалася ў пачатку 1874 і 1875 гадах. Пасля 3-гадовага турэмнага зняволення асуджаная Асобай Прысутнасцю Кіраўнічага Сената 23 студзеня 1878 года да трох гадоў турэмнага зняволення па «працэсу 193-х»(руск.) бел. (судовы працэс над удзельнікамі «хаджэння ў народ», па якому было арыштавана каля 4 тысяч чалавек)[2]. Ва ўзросце 23-х гадоў адседзела каля 3-х гадоў у адзіночцы.
Па хадайніцтве бацькі была перададзена яму на парукі. Каб вызваліцца з-пад нагляду паліцыі, узяла фіктыўны (першапачаткова) шлюб з А. Бонч-Асмалоўскім[2], пасялілася ў маёнтку Блонь Ігуменскага павета. Далейшае жыццё Варвара Іванаўна разам з членамі сваёй сям’і прысвяціла народніцкай дзейнасці.
У пачатку 1882 выехала ў Адэсу[3]. Арыштавана ў сакавіку 1882 пры выкананні даручэння члена выканкама «Народнай волі» В. М. Фігнер[2], з восені 1882 жыла ў Блоні пад наглядам паліцыі. У сярэдзіне 1880-х г. разам з мужам арганізавала ў Блоні асяродак рэвалюцыйнай прапаганды, стварыла бібліятэку нелегальнай літаратуры, пры ўдзеле А. Я. Багдановіча, разам з мужам арганізавала у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі[2][4].
Арыштавана ў красавіку 1908, у лютым 1910 разам з мужам аддадзена пад суд[3]. Разам з мужам і сынамі праходзіла па справе «Аб Блонскім сялянскім саюзе». Прыгаворана да 8-месячнага зняволення[3].
Пазней развяліся з мужам.
Апошні год жыцця правяла ў Доме ветэранаў рэвалюцыі ў Маскве. Пакінула ўспаміны[2][3].
Пахавана на Навадзевічых могілках.
Дзеці
Іван Анатольевіч — самы старэйшы сын — памёр у 1969-м, пражыўшы 88 гадоў.
Сын Радзівон, эканаміст, у 1930 годзе арыштаваны органамі ГПУ БССР разам з Гаўрыілам Гарэцкім. Працаваў на будаўніцтве Беламорканала. У чэрвені 1938-га быў арыштаваны паўторна і расстраляны.
Сын Глеб, археолаг, рэпрэсаваны ў 1934 годзе. Пасля 3 гадоў лагераў вярнуўся пад Ленінград. У 1942 годзе рэабілітавалі. Памёр годам пазней.
Дачка Ірына, лекар, з 1933 года жыла ў Ленінградзе. Памерла ў снежні 1941 года ў час блакады ад голаду.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 10 сакавіка 2022.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Ваховская Варвара Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 106. — 737 с.
- 1 2 3 4 5 6 7 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- ↑ Чёрный передел в Блони. (руск.)
Літаратура
- Бонч-Осмоловский А. Памяти В. И. Бонч-Осмоловской // Каторга и ссылка. 1930, ?
- Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний Ист.-лит. очерки. Мн., 1986
- ЭГБ, т. 2.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Варвара Ивановна Ваховская(недаступная спасылка)
- Ваховская В. И. Жизнь революционерки. М., Изд-во Всесоюз. о-ва политкаторжан и ссыльнопоселенцев, 1928.
- Старик [С. Ковалик], «Был.» 1906, X, 20 (Движение 70-х г.г. по Больш. процессу).
- С. Чудновский, «Мин. Годы» 1908, V—VI, 373 (Из дальних лет).
- Н. Морозов, Повести моей жизни, III, 239.
- А. Якимова, «Кат. и Сс.» 1927, VIII (37), 13 сл. (Большой процесс).
- Клейн Б. С. «Дело Бонч-Осмоловских», «Неман», № 11, 1970 г.
- Клейн Б. С. «В годину испытаний», Минск. Издательство «Мастацкая лiтаратура», 1986 г.
- Словарь «Деятели революционного движения в России», нач. 20-х г.г.
- Газета «Искра», № 16, 1902 г. Статья “Политическая агитация и «классовая точка зрения», стр 12.
- СПб газета «Право», от 13 марта 1911 г.
- Журнал «Современник», статья Чирикова, 1911 год.
- «Пламя» № 7, 1925 г.
- Газета «Известия», 27 сентября 1929 г. Некролог Варвары Бонч-Осмоловской (Ваховской).
- Савіцкая Л. «Група Бонч-Асмалоўскага». «Полымя». 1967, № 5.
- Морозова О. Г. «Одна судьба», Ленинград, 1976 г.
Спасылкі
- Рабочее движение и создание социал-демократических организаций в Беларуси Архівавана 26 мая 2011.
- Карлюкевич А. «Советская Белоруссия. Чёрный передел в Блони»(недаступная спасылка)
- Усадебно-парковый комплекс Бонч-Осмоловских
- ГУ «Пуховичский районный краеведческий музей» Архівавана 27 верасня 2013.