wd wp Пошук:

Васіль Савіч Гарбацэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбацэвіч. Васіль Савіч Гарбацэвіч (7 (19) красавіка 1893, вёска Дукарка (цяпер Дукора) Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 17 верасня 1985, Дукора) — беларускі драматург, мемуарыст, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускай савецкай драматургіі. Заслужаны настаўнік БССР (1947)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1913 г. скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1918) і Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (1933). Настаўнічаў у Дукорскай школе (1918—1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме (1924—1929).

Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняка» (1925–1928).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 г. пад Каневам быў цяжка паранены. Настаўнічаў ў вёсцы Дукора на Міншчыне (1933—1941, 1945–1957).

Сябра СП СССР з 1981 г.

Творчасць

Друкаваўся з 1923 г. Яго п’еса «Вяселле», напісаная на аснове беларускага вясельнага абраду, пастаўлена БДТ (1921). Іншыя п’есы: «Чырвоныя кветкі Беларусі» (пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў) апублікавана і пастаўлена ў 1923, асобнае выданне ў 1959; «К бяздонню» (пастаўлена ў 1922), «Пад вішнёвымі садкамі» (апублікавана ў 1927), «Песні нашых дзён» (прысвечана калектывізацыі, 1930).

У 1983 г. выйшаў зборнік п’ес «Чырвоныя кветкі Беларусі». Аўтар успамінаў пра сустрэчы з М. Багдановічам у Яраслаўлі («Шлях паэта», 1975).

Для творчасці В. Гарбацэвіча характэрна адчуванне сучаснасці, насычанасць маляўнічымі фальклорнымі матывамі, яркая сцэнічнасць, глыбокае веданне народнай мовы[2].

Узнагароды

  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • ордэн Айчыннай вайны I ступені

Зноскі

  1. Горбацевич Василий Саввич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
  2. Васіль Савіч Гарбацэвіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be