wd wp Пошук:

Васіль Якаўлевіч Сахарчук

Васіль Якаўлевіч Сахарчу́к[1] (10 ліпеня 1953, вёска Свадзьбічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 27 студзеня 2003) — беларускі паэт, перакладчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года.

Біяграфія

Скончыў Равяціцкую сярэднюю школу (1970), беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1975). Працаваў настаўнікам у Касцюкоўскай васьмігадовай школе. У 1977—1978 гадах — арганізатар пазакласнай, пазашкольнай работы Обчынскай сярэдняй школы. У 1978 годзе пераехаў у Брэсцкую вобласць, працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Высокаўскай сярэдняй школы, таксама выкладаў гісторыю З 1979 года працаваў у газеце «Сельская праўда» (Жабінка).

Бібліяграфія

  • Зорны мост (1984).
  • Даніна: Вершы. — Мн., 1988.
  • Мой вечны бор: — Вершы, пераклады. — Мн., 2004.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

  • Сахарчук Васіль Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 207. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  • Сахарчук Васіль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be