wd wp Пошук:

Восіп Эмілевіч Мандэльштам

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мандэльштам.

Во́сіп Эмі́левіч Мандэльшта́м (2 (14) студзеня 1891, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя — 27 снежня 1938, Уладзівастоцкі перасыльны пункт АДПУ (лагерны пункт Другая рэчка пад Уладзівастокам, Прыморскі край, РСФСР, СССР) — НКВД СССР, ГУЛАГ) — расійскі паэт, эсэіст, перакладчык і літаратурны крытык.

Біяграфія

Восіп Мандэльштам нарадзіўся 2 (14 студзеня) 1891 года ў Варшаве. Паходзіў з заможнай сям’і яўрэяў-літвакоў[4]. Бацька, Эміль Веньямінавіч (1856—1938), быў майстрам пальчаткавай справы, купцом першай гільдыі, што давала яму права жыць па-за мяжой аселасці. Маці, Флора Восіпаўна Вярблоўская, была музыкантам. Пазней Восіп быў ахрышчаны ў метадыскай царкве.

У 1897 годзе сям’я Мандэльштамаў пераехала ў Пецярбург, дзе вучыўся ў Цянішаўскім вучылішчы (19001907), адной з найбольш прагрэсіўных тагачасных навучальных устаноў. У 19081910 гадах вучыўся ў Сарбоне і ў Гайдэльбергскім універсітэце, у 19111917 гадах (з перапынкамі) — на рамана-гярманскім аддзяленні гісторыка-філалагічнага факультэту Пецярбургскага ўніверсітэта.

У 1922 годзе ў Кіеве ажаніўся з Надзеяй Якаўлеўнай Хазінай і пераехаў у Маскву.

В. Мандэльштам у турме НКУС. 17 мая 1934

Апошнія гады жыцця

У маі 1937 года атрымаў дазвол выехаць з Варонежа. 5 мая 1938 года паўторна арыштаваны ў падмаскоўі і абвінавачаны ў «контаррэвалюцыйнай дзейнасці». 2 жніўня прыгавораны да 5 гадоў выпраўленчых лагероў і накіраваны па этапе ў лагер на Далёкі Усход, дзе 27 снежня памёр ад тыфу.

Рэабілітаваны па справе 1938 года ў 1956, па справе 1934 года — у 1987[5]. Месцазнаходжанне магілы невядомае.

Творчасць

Пачынаў паэтычную кар’еру як сімваліст, паслядоўнік найперш Поля Верлена і Фёдара Салагуба, а таксама папярэдніка сімвалістаў — Фёдара Цютчава. У канцы 1912 года ўвайшоў у «цэх паэтаў» — купку акмеістаў на чале з Сяргеем Гарадзецкім і Мікалаем Гумілёвым. Мандэльштам склаў маніфест гэтага руху «Ранак акмеізму» (апублікаваны ў 1919). Паэтычныя пошукі гэтага перыяду выявіла дэбютная кніга вершаў «Камень» (выдавалася тройчы: у 1913, 1916 і 1922).

Вершы часу Першай сусветнай вайны і бальшавіцкай рэвалюцыі (19161920) склалі другую кнігу «Tristia» («кнігу скрухаў», назва паходзіць ад Авідыя), якая выйшла ў 1922 годзе ў Берліне. У кнізе яскрава прасочваецца эвалюцыя ад акмеістычнага, рацыянальнага, да іррацыянальнага, да паэтыкі найскладанейшых асацыяцый.

З мая 1925 па кастрычнік 1930 настае перапынак у стварэнні вершаў. У гэты час піша прозу: аўтабіяграфія «Шум часу» (руск.: «Шум времени», 1923), «Егіпецкая марка» (па-руску: «Египетская марка», 1927). У 1928 годзе надрукаваны апошні прыжыццёвы паэтычны зборнік «Вершы» (па-руску: «Стихотворения»), а таксама кніга абраных артыкулаў «Пра паэзію» (па-руску: «О поэзии»). Займаецца таксама перакладамі на рускую (19 кніг за 6 гадоў), працаваў карэспандэнтам у газеце.

У 1930 годзе Восіп вяртаецца да напісання вершаў. У іх дэманстратыўна парывае не толькі з савецкай рэчаіснасцю, але і з культурнай традыцыяй у цэлым і бярэ на сябе місію стварэння новай культуры, якая не абапіраецца на дасягненні папярэднікаў у эсэ «Размова пра Дантэ» (па-руску: «Разговор о Данте»), 1933). У лістападзе 1933 года, на піку сваёй нянавісці да савецкага афіцыёзу, піша злую антысталінскую эпіграму «Мы живём, под собою не чуя страны…», за якую арыштаваны і накіраваны ў ссылку ў Чэрдынь на Урале. Пасля спробы самагубства пакаранне замененае на забарону пражывання ў вялікіх гарадах. Атрымаўшы дазвол выбраць іншае месца пасялення, Мандэльштам пераехаў у Варонеж (19341937).

Цягам наступных гадоў Мандэльштам напісаў некалькі вершаў, якія ўсхвалялі Сталіна (у тым ліку «Ода Сталіну»).

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы В. Мандэльштама перакладалі Рыгор Барадулін[6], Васіль Зуёнак[7], Навум Гальпяровіч[8].

Ушанаванне памяці

Літаратура

Зноскі

  1. https://szukajwarchiwach.pl/72/200/0/-/153/skan/full/4tU7herNt3Ia-i1Xoweoug
  2. 1 2 Ал. Морозов Мандельштам // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 568–570.
  3. 1 2 3 Encyclopædia Britannica
  4. Литовские корни семьи Мандельштама
  5. Даведка Генеральнай пракуратуры СССР Архівавана 17 кастрычніка 2007. (руск.)  па кнізе: Юрий Кувалдин. Улица Мандельштама. Повести. Издательство «Московский рабочий», 1989, 304 с
  6. Вершы
  7. «Мы жывём ― і не чуем краіну сваю…»
  8. Полымя, 2019, № 1, с. 111.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be