wd wp Пошук:

Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Купрыянаў. Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў (нар. 23 снежня 1939, Новасібірск) — расійскі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Скончыў перакладчыцкі факультэт Маскоўскага інстытута замежных моў (1967).

Аўтар кніг паэзіі «От первого лица» (1981), «Жизнь идет» (1982), «Домашние задания» (1986), «Эхо» (1988, 1989), «Стихи» (1994), «Дайте договорить» (2002), «Лучшие времена» (2003).

Перакладае паэзію з нямецкай мовы, у тым ліку Р. М. Рыльке, Ф. Гёльдэрліна, Наваліса, А. Шаміса, Г. фон Гафмансталя, Б. Брэхта.

Лаўрэат фестывалю паэзіі ў Ганэзэ (Італія, 1986); лаўрэат Еўрапейскай літаратурнай узнагароды ў Югаславіі (1987); уладальнік Македонскага літаратурнага жазла (Македонія). Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза пісьменнікаў Сербіі. Сябра расійскага ПЭН-цэнтру.

Зноскі

  1. Вячеслав Куприянов // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be