Віктар Антонавіч Шалкевіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шалкевіч. Ві́ктар Анто́навіч Шалке́віч (нарадзіўся 9 лютага 1959 года ў Поразава, Гродзенскай вобласці) — беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн. Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў.
Біяграфія
Скончыў школу ў Поразава, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску (у 1980 годзе). Працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 па 2016 год працаваў у тэатры лялек у Гродна, адкуль сыйшоў па прычыне канфлікта з ідэолагамі.[2] Выступае ў тэатры імя Янкі Купалы.
Творчасць
Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі. Саркастычныя творы Шалкевіча станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.
Альбомы
- Правінцыя (1992)
- Смутны беларускі блюз (1996)
- Балады і рамансы (1998)
- Добрай раніцы (2002)
- За сто крокаў ад Вострае Брамы (2004)
- Гарадзенец прызямліўся ў Менску (2006, Live)
- Enigmatyczne kino Lwow (бел. Таямнічы кінатэатр Львоў — польскамоўны дыск)
- Шчасьлівая сямёрка (2009, Live)[3]
- Viktar Šałkievič (2019, 2 CD)
Фільмаграфія
- «Плач перапёлкі» (у ролі каменданта Гуфельда)
- «Атрад»
- «Слёзы блуднага сына» (галоўная роля)
- «Салодкі яд кахання» (галоўная роля)[4]
- «Тутэйшыя» (у ролі вулічнага музыкі)
Кнігі
- Блюз вясна (2009, кніга вершаў і песняў)
- Requiem па непатрэбных рэчах (2011, зборнік эсэ)
- Мястэчка G… …і ваколіцы… (2012)
Сям’я
Жанаты. Мае дачку.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].
Зноскі
- 1 2 3 (unspecified title) Праверана 8 лютага 2022.
- ↑ Віктара Шалкевіча звольнілі з Гарадзенскага абласнога тэатру лялек(недаступная спасылка) / Польскае радыё
- ↑ Віктар Шалкевіч “Шчаслівая сямёрка” (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ Шалкевич Виктор Антонович(руск.) . Bards.ru. Праверана 6 чэрвеня 2017.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
- Д.П. ШАЛКЕВІЧ ВІКТАР (Шалкевич Виктор, Shalkevich Viktar) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 334–335. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
- Форум на Guitar.by
- МЫ, Віктару Шалкевічу — 50 Архівавана 8 лютага 2009.
- Народная Воля, Віктар Шалкевіч: Мне нават няёмка з-за таго, што мне 50… Архівавана 12 лютага 2009.
- Віктар Шалкевiч: «Я сланечнiкаў у сябе не сею — яны самi растуць» / Krynica.info