wd wp Пошук:

Галіна Антонаўна Войцік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Войцік. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцкевіч. Галіна Антонаўна Войцік, па мужу Луцкевіч (1 ліпеня 1927 — 13 жніўня 2007[1]) — беларускі педагог, публіцыст, філолаг.

Біяграфія

Дачка Антона Войціка і Зоські Верас. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі. Скончыла Вільнюскі ўніверсітэт (1950). У 1949-54 працавала ў Гродзенскім педагагічным інстытуце, у 1954-57 і 1961-86 — у Вільнюскім педагагічным інстытуце.

Творчасць

Аўтар прац па германістыцы, гістарычных даследаванняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Л. Луцкевічам, — «Аляксандр Коўш», «Аляксандр Уласаў», «Янка Шутовіч», «Пётра Сергіевіч» (усе 2000), «Канстанцін Галкоўскі», «Мар’ян Пецюкевіч» (абедзве 2001), «Адам Станкевіч», «Антон Антановіч» (абедзве 2002). На беларускую мову пераклала з літоўскай кнігу «Па Віліі» Ч. Кудабы (1992), нарыс «Вучыцца жыць» А. Жэмайцітэ (1988).

Зноскі

  1. http://nashaniva.by/?c=ar&i=10801

Літаратура

  • Саламевіч Я. Войцік // ЭГБ у 6 т. Т. 6, кн. ІІ. Мн., 2003.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з літоўскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be