Ганна Аляксееўна Новік
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новік.
Ганна Аляксееўна Новік (25 сакавіка 1914, Аўгустоў — 1997, Вілейка) — беларуская паэтэса, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзілася ў Аўгустове, цяпер Польшча, у сям’і выхадцаў з Вілейшчыны. Бацька паходзіў з вёскі Варонічы, маці — з вёскі Іжа. З пачаткам Першай сусветнай вайны бацькі вяртаюцца на Вілейшчыну.
Вучылася ў польскай школе. Працавала ў бацькавай кузні. Вывучылася на краўца.
У юнацтве прымае ўдзел у жыцці Куранецкага беларускага падполля. За падпольную дзейнасць і спробу пераходу ў Савецкі Саюз трапляе за краты Вілейскай турмы амаль на тры гады [1]. У 1939 — дэпутат уз’яднальнага Народнага Сходу ў Беластоку. Працавала інспектарам Куранецкага раёна.
У часе Вялікай Айчыннай вайны — партызаніла. Нарадзіла і страціла дачку.
Пасля вайны нараджаецца сын. У 1949 — памірае муж.
Ад 1948 — старшыня калгаса ў Варонічах, старшыня сельсавета, працуе намеснікам начальніка палітаддзела МТС у Крывіцкім раёне. Па стане здароўя вяртаецца ў Варонічы.
Амаль усё жыццё пражыла ў Варонічых. Памерла ў Вілейцы ў 1997 годзе. Пахаваная на Вілейскіх гарадскіх могілках каля вёскі Снежкава.
Творчасць
Вершы на польскай мове пачала друкаваць пяцікласніцай у 1925 годзе ў часопісе вілейскага інспектарата школ.
Пасля вайны друкавалася ў «Полымі»[1], у мясцовым друку.
У 1960 прынята ў Саюз пісьменнікаў.
Максім Танк лічыў Ганну Новік і яе творчасць несправядліва забытымі.[2],[3].
Ушанаванне памяці
Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прысвоена імя Ганны Новік.[4]
Бібліяграфія
- Мае вёсны. Мн., 1961.
- Другая сустрэча. Фрагменты аповесці, «Полымя»”, 1979.
- Мая Вілейшчына. Выбранае. Мн., 1996.
- Барвовае лісце. Вілейка, 2005.
Зноскі
- 1 2 «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 19 сакавіка 2004
- ↑ Мікола Мікуліч: Азораны талент. Памяці Максіма Танка // «Наша слова», 5 жніўня 2015 года, № 31, стар. 2
- ↑ Мікола Мікуліч: Азораны талент. Памяці Максіма Танка // Сайт pawet.net
- ↑ Вілейка. Раённай цэнтральнай бібліятэцы прысвоена імя паэтэсы Ганны Новік Архівавана 5 сакавіка 2016. «Рэгіянальная газета»
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
- «Тужу, сумую і працую…» // «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 19 сакавіка 2004;
- З перажытага. Ганна Новік: Мая Вілейшчына. Мн., 1996