Ганна Генадзеўна Комар
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Комар.
Ганна Генадзеўна Комар (нар. 20 сакавіка 1989, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтэса, пісьменніца і перакладчыца.
Біяграфія
Вучылася ў баранавіцкай школе № 19, Ліцэі № 1. Скончыла факультэт англійскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, Школу маладога пісьменніка, Школу паэзіі і перакладу пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Наведвала Перакладчыцкую майстэрню.
Вывучае пісьменства ў магістратуры Уэстмінстэрскага ўніверсітэта (Лондан).
Сябра рэдкалегіі выдавецтва Skaryna Press.[1]
Творчасць
Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні» (2016) і «Recycled» (2018). Паасобныя творы Ганны Комар перакладзены на англійскую, нямецкую, шведскую, нарвежскую, чэшскую, польскую, украінскую, рускую, японскую мовы.
Перакладае з англійскай. Укладальніца і перакладчыца (разам з Юліяй Цімафеевай і Наталляй Бінкевіч) зборніка перакладаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (2017). Перакладае на англійскую свае тэксты.
Эксперыментуе ў жанры фота і відэа-паэзіі, запісвае свае тэксты з музычным афармленнем[2]. Супрацоўнічала з беларускім электронным гуртом «Maximalism» у межах конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-5»[3].
Паэзія, пераклады і проза публікаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж» і газеце «Літаратура і Мастацтва».
Брала ўдзел у паэтычных фестывалях «Вершы на асфальце» (Мінск), «Прадмова» (Мінск, Гродна, Брэст), Літаратурны тыдзень Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), «Час паэтаў» (Люблін), паэтычных слэмах і конкурсах («Вершы на асфальце», «Рухавік», «Дорогой поэт»), праектах «Вершаява» і «Перастварэнне» Фонда Роберта Боша і Беларускага З ПЭН-цэнтра (2017—2018), творчай рэзідэнцыі ірландскага мастака Марка Дзёркана ў музеі Заіра Азгура[4] (2018).
З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[5].
Сябра Беларускага ПЭНа; ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.
Фіналістка конкурса «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна (2015), прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2017) у намінацыі «Паэзія», прэміі імя Наталлі Арсенневай (2017).
Таксама працуе ў жанры дакументальнай паэзіі. Спрабуе сябе ў дакументальнай прозе.
Бібліяграфія
Паэзія
- Ганна Комар. Мы вернемся. — Масква: UGAR, 2022. — P. 56. — 300 экз. — ISBN 9785604694022. — ISBN 9781915601032.
- Страх вышыні. — Мн.: Кнігазбор, 2016.
- Recycled. — London: Hertfordshire Press, 2018.
Пераклады
- Чарльз Букоўскі. Святло, і паветра, і месца, і час : зборнік перакладаў / [аўтар-укладальнік Г. Комар; пераклад з англійскай Г. Комар, Ю. Цімафеевай, Н. Бінкевіч]. — Мн. : Harvest, 2017. — 127 с. ; 18 см. — 1000 экз. — ISBN 978-985-18-4133-8
Узнагароды
- прэмія імя Марзіі Закір’янавай за найлепшы жаночы твор (2017, Стакгольм),
- прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2018) у намiнацыі «Мастацкі пераклад» за зборнік Ч. Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (разам з Ю. Цімафеевай і Н. Бінкевіч)[6],
- прэмія Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова» (2020)[7].
Зноскі
- ↑ Пра нас (нявызн.). Skaryna Press. Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ https://soundcloud.com/anna-komar-913244206/hod-pamizh-blukanniem-i-viartanniem
- ↑ https://tuzinfm.by/zaspiavaj/
- ↑ https://www.sb.by/articles/to-li-khudozhnik-to-li-eksponat.html
- ↑ Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў (нявызн.). СПБ (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (нявызн.). pen-centre.by. Архівавана з першакрыніцы 11-02-2019. Праверана 11-02-2019.
- ↑ Известные белорусские поэты получили в Норвегии Премию за свободу слова Архівавана 20 сакавіка 2021.
Спасылкі
- Ганна Комар у каталогу Нацыянальнай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
- Прэзентацыя зборніка «Страх вышыні» Архівавана 4 лістапада 2019.
- Старонка Ганны Комар на сайце Літрадыё Архівавана 31 жніўня 2021.
- Вершы на сайце часопіса «Маладосць»
- Беларуская паэтэса Ганна Комар стала лепшым жаночым аўтарам года
- У Мінску назвалі пераможцаў прэміі «Дэбют» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Набор 2019 у Школу маладога літаратара W/Rights Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Выступ на Еўрапейскай пісьменніцкай радзе ў Мінску Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Намінанты на прэмію Арсенневай — пра кнігі адно аднаго Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Рэцэнзія на зборнік «Страх вышыні» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Паэтычны слэм «Вершы на асфальце» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Лаўрэатаў конкурсу імя Рыгора Барадуліна ўганаравалі ў Мінску Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Паэтычны слэм «Беларусь — Украіна» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Названая тройка фіналістаў «Заспявай-5»
- Ганна Комар пра зборнік «Святло, і паветра, і месца, і час»
- Фестываль «Прадмова» ў Гародні