Ганна Севярынец
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Севярынец. Ганна Канстанцінаўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Мінск[2]) — беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца. Літаратуразнаўца[3], даследчыца беларускай літаратуры[4].
Біяграфічныя звесткі
Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.
Працавала ў школах і гімназіях Менску, некаторы час - у камерцыйнай сферы. Затым выкладала беларускую і рускую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Была прызнана «Настаўнікам года Смалявіцкага раёна — 2019»[5]. Улетку 2020 года ў яе скончыўся 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[6]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце беларускай службы «Радыё Свабода»[7], як рэакцыі на ваяўнічя заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадваў расстрэлы тысячы чалавек у Андыжане, калі былы ўзбекскі прэзідэнт Іслам Карымаў падавіў там путч.
Прэміі
- 2014 год — лаўрэат Прэміі «Экслібрыс», прысвечанай Аляксандру Уласаву, за эсэ «Беларуская мова: онтагенэз».
- 2017 год — «Гліняны Вялес», за кнігу «Дзень святога Патрыка».
- 2018 год — доўгі спіс «прэміі Ежы Гедройца», за кнігу «Дзень святога Патрыка».
- 2018 год — «Празрысты Эол», за вызначэнне дакладнай даты напісання верша Алеся Дудара «Пасеклі край наш папалам».
- 2019 год — «Чалавек года» (па версіі газеты «Наша Ніва»), за асветніцкую працу[8]
- 2020 год — кароткі спіс «прэміі Ежы Гедройца» за кнігу «Гасцініца „Бельгія“».
Бібліяграфія
- «Дзень святога Патрыка» (2017 г., выд. «Регистр»)[9]
- «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго». Дакументальная біяграфія. (2017 г., выд. «Лімарыус»)
- Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2017 г., выд. “Лімарыус”)
- «Гасцініца „Бельгія“» (2019 г., выд. «Регистр»)
- «Вакол Пятра Глебкі» (2019 г., выд. «Лімарыус»)
- Янка Купала. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2020 г., выд.”Лімарыус”)
- Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў. Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2020 г., выд.”Рэгістр”)
Зноскі
- ↑ https://kamunikat.org/Sieviaryniec_Hanna.html
- ↑ Ганна Севярынец(нявызн.). Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat (25 красавіка 2015). Праверана 22 сакавіка 2022.
- ↑ Ганна Севярынец(нявызн.). Радыё Свабода. Праверана 21 жніўня 2019.
- ↑ Дзіяна Серадзюк. Ганна Севярынец: Адбываецца разбурэнне інтэлектуальнага падмурку нацыі(нявызн.). Новы Час (30 мая 2019). Праверана 21 жніўня 2019.
- ↑ news.tut.by Архівавана 16 лістапада 2020.
- ↑ svaboda.org
- ↑ svaboda.org
- ↑ «Наша Ніва» назвала людзей года: Севярынцы(нявызн.). Наша Ніва (28 снежня 2019). Праверана 28 снежня 2019.
- ↑ Наталья Яковенко. Белорусское Зазеркалье // Нёман : часопіс. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 2017. — № 11. — С. 176—180.