wd wp Пошук:

Генадзь Тумаш

Генадзь Тумаш, Генадзь Тумас (сапраўднае імя: Яўген Змітравіч Тумас; нар. 28 ліпеня 1940, Кукшавічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Станькаўскай сярэдняй школы працаваў у калгасе (1957—1959). Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1959—1964). Працаваў у Татаршчынскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1964—1966), малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1974—1976), рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1970—1973), малодшым навуковым супрацоўнікам (1974—1976), загадчыкам сектара Літаратурнага музея Якуба Коласа (1976—1987), з 1987 года — намеснік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Рэспубліканскай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Уваходзіў у Аргкамітэт Беларускага народнага фронта. У 1994—2002 гадах — у Беларускім універсітэце культуры.

Творчасць

Друкуецца з 1957 года. На беларускую мову пераклаў творы Вінцэся Каратынскага, Янкі ЛучыныПаляўнічыя акварэлькі з Палесся»), У. Мея.

Творы

  • Лінкос. (Першая кніга паэта). Мінск. 1970.
  • Родны бераг песняра. Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Мінск. 1982.
  • Лісіца з Расохі. Мінск. 2001.

Зноскі

Літаратура

  • Генадзь Тумаш // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be