wd wp Пошук:

Генры Лангфела

Генры Уодсуарт Лангфела (англ.: Henry Wadsworth Longfellow; 27 лютага 1807, Портленд, штат Мэн, ЗША — 24 сакавіка 1882) — амерыканскі паэт і празаік.

Біяграфія

Скончыў Боўдайнскі каледж (1825), вышэйшую адукацыю атрымаў у Еўропе (1826—1829). У 1836—1854 гг. прафесар літаратуры Гарвардскага ўніверсітэта . Замежны член Пецярбургскай АН (з 1872 года).

Творчасць

Друкаваўся з 1820 года. Аўтар рамантычных паэтычных зборнікаў «Галасы ночы» (1839), «Вершы пра рабства» (1842), «Пералётныя птушкі» (1858), паэм «Эванджэліна» (1847), «Сватанне Майлза Стэндыша» (1858), раманаў «Гіперыён» (1839), «Кавана» (1849), кнігі нарысаў «За акіянам» (1835) і інш. Сусветную вядомасць прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай. Пераклаў «Боскую камедыю» Дантэ, склаў і пераклаў зборнік «Паэты і паэзія Еўропы» (1846), анталогію «Вершы пра мясцовасці» (т. 1-31, 1876—1879).

Беларускія пераклады

  • «Ручаінка і вал» / Перакл. Ю. Жалезкі // Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000;
  • «Спеў аб Гаяваце» / Перакл. А. Куляшова

Асобныя творы пераклалі Ю. Гаўрук і А. Мардвілка.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118780409 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Kindred Britain

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя·Паэты ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be