wd wp Пошук:

Генры Філдынг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філдынг.

Генры Філдынг (англ.: Henry Fielding, 22 красавіка 1707 — 8 кастрычніка 1754) — англійскі пісьменнік, найбуйнейшы прадстаўнік англійскага і еўрапейскага Асветніцтва.

Біяграфія

У 1726 Філдынг атрымаў адукацыю ў арыстакратычным Ітанскім каледжы, дзе напаткаў свайго будучага пажыццёвага член Уільяма Піта. Яго сястра, Сара Філдынг, таксама здзейснілася ў ролі пісьменніцы. Пасля недарэчнага здарэння з маладой кабетай, з-за якога яму пагражалі праблемы з законам, ён пераезджае ў Лондан, дзе і пачынаецца яго літаратурная кар’ера.

У 1728 ён піша сваю камедыю «Каханне ў розных масках» (англ.: Love in Several Masques), якую ставяць у аднім з двух найлепшых тэатраў горада. Праз некаторы час, Філдынг едзе ў Лейдэнскі ўніверсітэт, каб вучыць класічныя мовы і юрыспрудэнцыю, аднак з-за недахопу грошай мусіў вярнуцца зваротна ў Лондан і пачаць працаваць пісьменнікам у тэатры.

Пасля вяртання ў Англію, Філдынгу здаецца, што ён знайшоў сябе ў драматургіі. Яго наступнай камедыяй стала п’еса «Франт з Тэмпла» (1730), дзе распавядаецца аб студэнце-прайдзісвеце, які пасылае дадому вялізарныя рахункі на свечы, чарнілы, пёры, чым выклікае жах у сваіх бацькоў. Яны пачынаюць пужацца, каб ён не звар’яцеў ад упартых заняткаў. У тым жа годзе выходзіць камедыя «Палітык з кавярні, альбо суддзя ў пастцы» — прыклад даволі смелай сацыяльнай сатыры.

Жанравы пераход Філдынга ад камедыі гумараў да фарса сімвалізуе камедыя «Аўтарскі фарс» (1730), якая паставіла пісьменніка ў шэраг вядучых драматургаў Англіі.

Па-сапраўднаму вялікай падзеяй у творчасці Філдынга стала яго другая камедыя — «Трагедыя трагедый, альбо Жыццё і смерць Хлопчыка-з-пальчык Вялікага» (1731) (да якой Уільям Хогарт распрацаваў франтыспіс). Дзеянне адбываецца пры двары караля Артура, дзе вялікі герой Хлопчык-з-пальчык перамагае ворагаў, дабіваецца кахання волатак і прынцэс, але ў канцы загінае, будучы зьедзеным рудой каровай. П’еса карысталася вялікім поспехам сярод гледачоў і нават атрымала слова ўхвалы ад Джонатана Свіфта.

Тытульны ліст «Дон Кіхота ў Англіі»

У сваіх наступных п’есах Філдынг ставіць за мэту адлюстраваць тую галечу і карупцыю, якая прыйшла на змену тыраніі. У сваім творы «Дон Кіхот у Англіі» («Don Qvixote in England», 1734) ён дае магчымасць чытачу павандраваць разам з Рыцарам Маркотнага Вобразу, ацэньваючым поглядам паназіраць за тагачаснымі англійскімі парадкамі і жахнуцца ад шматлікіх сацыяльных пачвараў — сквайраў, мераў і шынкароў. У п’есе «Жыццё і смерць Цвярозага Сэнсу» распавядаецца пра барацьбу каралевы Цвярозы Сэнс з Папамі і Законам, якія дабіваюцца яе смерці. Гэты твор уваходзіць у склад камедыі «Паскін, драматычная сатыра на сучаснасць» («Pasquin, a Dramatick Satire on the Times», 1736), дзе ён наведвае выбары, а дакладней, рэпетыцыю камедыі пад назвай «Выбары». У сваім «Гістарычным каляндары за 1736 год» (The Historical Register for the Year 1736) праз майстэрска прыхаваную сатыру ён аблічае брытанскі ўрад і робіць агляд сацыяльных і маральных «каштоўнасцей» тагачаснага грамадства. Некаторыя з гэтых прац Філдынга былі бязлітасна раскрытыкаваныя тагачасным урадам на чале з сэрам Робертам Уолпалам.

Закон аб тэатральнай цэнзуры 1737 года быў вынікам працы Філдынга гэткага перыяду. Апошняй кропляй цярпення Уолпола была поўна сатырычнай зьедлівасці п’еса «Прысвячэнне публіцы» (англ.: The Vision of the Golden Rump), пасля якой ён унёс у абедзве палаты парламанту прыняты неўзабаве законапраект аб тэатральнай цэнзуры. Відавочна, што пасля прыняцця такога закону, ставіць п’есы ў жанры палітычнай сатыры было ўжо фактычна немагчыма. У такіх варунках, Філдынгу нічога не заставалася, як пакінуць тэатр і пачаць ізноў працаваць у плыні юрыспрудэнцыі. Каб пракарміць сваю жонку і двое дзяцей, Філдынг пачынае займацца адвакацкай дзейнасцю. У гэты час ён піша свае апавядальныя творы.

Звярнуўся да жанру рамана. У сацыялна-палітычным рамане-памфлеце з рысамі пікарэскі «Гісторыя жыцця нябожчыка Джонатана Уайльда Вялікага» (нап. каля 1739) традыцыі сатыры Дж. Свіфта. Раман «Гісторыя прыгод Джозефа Эндруса яго сябра Абраама Адамса» (1742) задуманы як пародыя на раман «Памела» С. Рычардсана. Наватарскай стала яго «камічная эпапея ў прозе» (т.зв. раман вялікай дарогі) «Гісторыя Тома Джонс, знайдыша» (1749), у якой чалавечы лёс паказаны на шырокім сацыяльным фоне шляхам спалучэння шырокай эпічнасці з камернасцю і лірычнасцю, сур’ёзнасці з мяккім інтэлектуальным гумарам і вострай сатырай. Яго мастацкай манеры ўласціва «змяшаная паэтыка», перапляценне тэндэнцый асветніцкага класіцызму, барока, ракако і сентыменталізму (рысы апошняга ў рамане «Амелія», 1752).

Зноскі

  1. 1 2 3 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
  2. 1 2 различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532960 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. 1 2 Kindred Britain
  6. Lundy D. R. The Peerage
  7. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі XVIII стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be