wd wp Пошук:

Георгій Фёдаравіч Юрчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрчанка. Георгій Фёдаравіч Юрчанка (31 студзеня 1928, вёска Кудрычы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 1 лістапада 2014) — беларускі празаік , паэт -сатырык, парадыст, мовазнавец, літаратурны крытык[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў школах Дзятлаўскага і Воранаўскага раёнаў на Гродзеншчыне. У 1959 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута[1] і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.

З 1961 года — рэдактар, у 1962—1988 гадах загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы і мастацтва, затым рэдакцыі філалогіі ў выдавецтве «Навука і тэхніка»[1].

Творчасць

Друкавацца пачаў з 1959 года (воранаўская раённая газета «Путь социализма».)

Вядомы як парадыст, збіральнік народнай лексікі і дыялектнай фразеалогіі[1]. Выйшлі кнігі літаратурных пародый і эпіграм «Распрэжаны Пегас» (1965), «Вярхом на вожыку» (1968), «Немеладычныя мелодыі» (1974), «Парнаскія ўхабы» (1979), «У натхнёнай паграбеньцы» (1983), «Негабляваная пегасня» (1989), навукова-папулярная праца «На мсціслаўскай зямлі ўзгадаваны: Нарыс жыцця і навуковай дзейнасці П. П. Кабекі» (1986), дыялектныя слоўнікі «Дыялектны слоўнік: З гаворак Мсціслаўшчыны» (1966), «Народная сінаніміка» (1969), збор дыялектнай фразеалогіі Мсціслаўшчыны ў 3-х кнігах — «І коціцца і валіцца» (1972), «І сячэ і паліць» (1974), «Слова за слова» (1977), «Народнае вытворнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны» ў 3-х кнігах (1981, 1983, 1985), «Сучаснае народнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны» (1988).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Юрченко Георгий Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713. — 737 с.

Літаратура

  • Георгій Фёдаравіч Юрчанка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be