wd wp Пошук:

Гесіёд

Гесіёд (стар.-грэч.: Ἡσίοδος) — старажытнагрэчаскі паэт (VIII—VII ст. да н.э.). Першы рэальны літаратар у гісторыі антычнай літаратуры[1].

Большую частку жыцця пражыў у Аскры (вобл. Беотыя). Для сваіх паэм абраў форму эпічнага гекзаметра і мову гамераўскага гераічнага эпасу. У «Тэагоніі» («Радаслоўная багоў») выклаў гісторыю стварэння свету з хаосу, генеалогію багоў і паслядоўнасць трох дынастый, апошняя з якіх прадстаўлена ў рацыянальным уладкаванні свету Зеўсам. У дыдактычнай паэме «Дні і турботы» спалучыў разам практычныя парады, жыццёвую мудрасць, сялянскі каляндар і міфалагічныя ўстаўкі, у т.л. міф пра Праметэя. Услаўляючы сумленную працу сялян, выкрываў сацыяльную няроўнасць, адстойваў ідэю справядлівасці як вышэйшы эстэтычны прынцып. Фрагментарна захаваўся твор «Шчыт Геракла», т.зв. «Эоя», — каталог жанчын-прамаці знатных родаў.

Як і Гамер, Гесіёд асноўваецца на міфалогіі. Менавіта ён выкладае міф пра пяць вякоў гісторыі чалавецтва: залаты, сярэбраны, медны, гераічны і, нарэшце, апошні — жалезны век. У гэты век, на думку Гесіёда, знікаюць усе маральныя нормы, людзі, губляючы сорам і сумленне, ідуць да сваёй пагібелі.

Зноскі

  1. Т. Шамякіна (2008)

Літаратура

  • Гесіёд // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты VIII стагоддзя да н.э. Катэгорыя·Паэты Старажытнай Грэцыі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be