wd wp Пошук:

Глеб Паўлавіч Лабадзенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лабадзенка. Глеб Паўлавіч Лабадзенка (9 ліпеня 1986, Мінск) — беларускі паэт, журналіст.

Біяграфія

У 2004 годзе скончыў Беларускі ліцэй імя Якуба Коласа. Выпускнік Беларускага калегіюму (аддзяленне філасофіі/літаратуры), Інстытута журналістыкі БДУ (2009). Працаваў у газетах «Комсомольская правда в Белоруссии» (2004—2008), «Звязда» (2009—2011).

Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў (2002), Саюза беларускіх пісьменнікаў (2006).

Сябар Беларускага ПЭН-цэнтра з 2008 (выключаны 2019)[1].

Прэміі і ўзнагароды

  • Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай (2003).
  • Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Франчэска Петраркі (2004).
  • Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Дзень Зямлі-2002».
  • Уладальнік гран-пры конкурсу «Дзень Зямлі-2004».
  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2003, прэмія літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў»).
  • Тройчы лаўрэат прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў (2008 — другое месца, 2009 — першае месца, 2010 — трэцяе месца).

Творчасць

  • кніга паэзіі «Pager-вершы» 2005
  • Аўтар больш як 1100 публікацый у беларускай і замежнай прэсе.

Зноскі

  1. Кіраўніцтва ПЭН-Цэнтра патлумачыла, за што з арганізацыі выключылі яшчэ і Лабадзенку з Шапранам // Наша Ніва 24 кастрычніка 2019
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be