Густаў Майрынк
Густаў Майрынк, сапраўднае імя Густаў Маер (ням.: Gustav Meyrink, 19 студзеня 1868, Вена, Аўстра-Венгрыя - 4 снежня 1932, Штарнберг, Баварыя, Германія) — аўстрыйскі пісьменнік-экспрэсіяніст, драматург, перакладчык і банкір. Сусветную славу яму прынёс раман «Голем», які стаў адным з першых бэстсэлераў XX стагоддзя. Майрынк разам з Кафкай і Перуцэм зрабіў літаратурную Пражскую школу знакамітай.
Бібліяграфія
- «Гарачы салдат» (Der heiße Soldat, 1903)
- «Архідэі: Дзіўныя гісторыі» (Orchideen. Sonderbare Geschichten, 1904)
- «Кабінет васковых фігур» (Wachsfigurenkabinett, 1907)
- «Чароўны рог нямецкага абывацеля» (Des deutschen Spießers Wunderhorn, 1909)
- «Ліловая смерць» і іншыя апавяданні (Der violette Tod und andere Novellen, 1913)
- «Голем» (Der Golem, 1914)
- «Зялёны твар» (Das grüne Gesicht, 1916)
- «Вальпургіева ноч» (Walpurgisnacht, 1917)
- «Белы дамініканец» (Der weiße Dominikaner, 1921)
- «Анёл заходняга акна» (Der Engel vom westlichen Fenster, 1927)
Зноскі
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118582046 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Беларускія пераклады
- Голэм: раман / пераклад з нямецкай [В. Сёмухі]. — Мінск : З. Колас, 2006. — 289, [1] с. — (Літаратурная скарбонка).
- Ноч Вальпургіі; Белы дамініканец: раманы / Густаў Майрынк. — Мінск : Зміцер Колас, 2014. — 317, [2] с. — (Littera scripta).