Давыд Пільхоўскі
Давыд Зыгмунт Пільхоўскі (15 снежня 1735, Гарадзенскі павет, Троцкае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае — 4 снежня 1803, ) — асветнік, педагог, перакладчык. Доктар філасофіі (1766 г.) і кананічнага права (1778 г.).э
Біяграфія
3 1752 г. уступіў у ордэн езуітаў. У 1754—1757 гг. і 1761—1765 гг. вучыўся ў Віленскай акадэміі, там жа выкладаў граматыку і паэтыку. 3 1765 г. святар. У 1766—1772 гг. выкладаў у Віленскім езуіцкім «Калегіум нобіліум», перадаў яму сваю багатую бібліятэку. У 1772—1773 гг. сакратар польскага асістэнта ў Рыме. 3 1773 г. бібліятэкар «Калегіум нобіліум» у Вільні, кіраваў друкарняй. У 1778 г. атрымаў ступень доктара кананічнага права. У 1783—1787 гг. генеральны візітатар школ Адукацыйнай камісіі ў ВКЛ. У 1783—1793 гг. выкладчык польскай і лацінскай літаратур і старшыня Маральнага калегіума Галоўнай школы ВКЛ. У час працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792 гг. выступіў у абарону правоў сялян. 3 1785 канонік, пасля кусташ інфлянцкі, з 1794 біскуп-суфраган віленскі. У час паўстання 1794 г. уваходзіў у склад Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ, дзе ўзначаліваў аддзел адукацыі. 3 1797 член Віленскай адукацыйнай камісіі. 3 1800 г. правадзейны член Таварыства сяброў навук у Варшаве. Незадоўга да смерці ўстанавіў вечную фундацыю ca свайго маёнтка ў Камаях i прыбытковага дома ў Вільні на падрыхтоўку 12 вучняў ca збяднелых шляхецкіх i мяшчанскіх сем’яў.
Творчасць
Аўтар акалічнасных вершаў. У 1760 г. апублікаваў у мясцовай друкарні свой верш на ўшанаванне памяці нябожчыка графа А. Салагуба i прывітальную прамову да біскупа Ю. Залускага (апошнюю напісаў сумесна з К. Марушэвічам i М. Пачобутам-Адляніцкім).
У 1768 выдаў у Вільні пераклады на польскую мову твораў старажытна-рымскага гісторыка Гая Салюстыя Крыспа «Пра змову Катыліны» і «Югурцінская вайна», у 1771 г. — твораў Сенекі «Пра міласць жыцця», «Пра жыццё шчаслівае», «Пра жыццё мудрае», «Пра спакой душы» і інш., у 1775 г. — «Пра ласкавасць і гнеў», у 1781—1782 гг. — «Лісты да Люцылія» (т. 1—4, з каментарыямі). Свае сацыяльныя погляды выклаў у кнізе «Адказ на пытанне: няўжо ў мінулыя стагоддзі нячуласць да прыгонных настолькі авалодала сэрцамі палякаў, што нават вучоныя заразіліся ёю, або Дадатак да кнігі «Пра польскіх прыгонных» (Вільня, 1789).
Зноскі
Літаратура
- Januszkiewiczowa, W. Dawid Pilchowski jako profesor literatury w Szkole Gіуwnej W. Ks. Litewskogo // Ksiega pamiatkowa Ku uczczeniu 350 rocznicy zalozenia i 10 wsrzeszenia Uniwersytetu Wilenskiego. — Wilno, 1929.
- Пільхоўскі Давыд Зыгмунт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 431. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.