wd wp Пошук:

Сенека

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сенека (значэнні).

Сенека — Луцый Аней Сенека (4 да н.э. — 65) — рымскі палітык, філосаф і паэт.

Філасофскія творы Сенекі атрымалі новае прызнанне ў XVI—XVIII ст., але ён быў прызнаным і пры жыцці; яго маёмасць часам дасягала вялікіх памераў[3]. Агрыпіна Малодшая даверыла яму выхаванне свайго 11-гадовага сына Нерона. Пасля таго, як Сенека высмеяў памерлага Клаўдзія ў саркастычным творы «Апакалакінтосіс», ён атрымаў ласку і новага імператара. Быў западозраны ў змове супраць Нерона, і быў змушаны скончыць жыццё самагубствам.

Сын Луцыя Анея Сенекі і Гельвіі. З XVI стагоддзя лічылася, што вядомы яго партрэт (ідэнтыфікацыя Урсіна (1598)), але пазней (Вінкельман (1764) і знаходка гермы з выявамі Сакрата і Сенекі (на Цэліевым пагорку ў Рыме (1813), у Берліне з 1878) гэты партрэт быў прызнаны падробленым, і стаў называцца «Псеўда-Сенека». Такім чынам, верагодным партрэтам Сенекі ў наш час прызнаецца герма з выявамі Сакрата і Сенекі[3].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118613200 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Любкер Ф. Seneca // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1232–1234.
  3. 1 2 Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты-самазабойцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be